ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў

Замовіць экскурсію
Тып: Этнаграфічны Размяшчэнне: Астравец, Гродзенская вобласць

Раённы Дом рамёстваў адкрыты 29 снежня 2004 г. з мэтай развіцця, адраджэння, папулярызацыі народных рамёстваў і промыслаў. У студзені 2013г. рэарганізаваны ў Дзяржаўную ўстанову культуры «Астравецкі раённы Цэнтр рамёстваў» з філіялам у аграгарадку Гервяты .

Цэнтр рамёстваў - самабытны ачаг культуры па адраджэнні, захаванні і распаўсюджванню традыцыйных рамёстваў, дзе не толькі адраджаюцца страчаныя тэхналогіі, але і ствараюцца новыя віды і жанры прыкладной, мастацкай творчасці. У цэнтры прадстаўлены такія традыцыйныя віды рамёстваў як саломапляценне, аплікацыя, інкрустацыя саломкай, роспіс па дрэве і шкле, традыцыйная беларуская вышыўка, сталярнае рамяство, батык (роспіс па тканіне), декупаж. Цэнтр рамёстваў прымае актыўны ўдзел у фестывалях-кірмашах народных промыслаў і рамёстваў у абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Для груп колькасцю не больш за 20 чалавек прапаноўваюцца паслугі па арганізацыі майстар-класаў. Дасведчаныя майстры пазнаёмяць з рознымі напрамкамі традыцыйных рамёстваў, і у экскурсантаў будзе магчымасць адчуць сябе рамеснікамі і сваімі рукамі зрабіць сувенір на памяць. Для жадаючых паглыбіцца ў тэму народнай творчасці арганізуюцца трохмесячныя навучальныя курсы.

У Цэнтры рамёстваў ёсць магчымасць набыць падарункі ручной працы парабіцца заказ на індывідуальны сувенір.

Фота - Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў

    Графік працы Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў

    Размяшчэнне на карце - Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў

    Адрас 231201, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Астравец, вул. Карла Маркса, 39 GPS Google: 54.622863′ N, 54.622863′ E