ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Музей «Карэтная майстэрня»

Замовіць экскурсію
Тып: Этнаграфічны Размяшчэнне: Мінск, Мiнская вобласць
Музей «Карэтная майстэрня» размясціўся ў Верхнім горадзе ў Мінску. Тут можна ўбачыць, на якіх транспартных сродках калясілі мінчане па вуліцах на мяжы XIX-XX стагоддзяў. Экспазіцыя знаходзіцца ў старым будынку на тэрыторыі былога бернардынскага манастыра. У музеі больш за 100 розных экспанатаў: ад сапраўдных карэт да коннай амуніцыі і падкоў, знойдзеных падчас археалагічных раскопак.

З экспанатаў у музеі прадстаўлены калыскі, брычка, калёсы-дробяк, сані. За шклом вітрын - амуніцыя для коней, розныя накладкі, якія ўжываліся для ўпрыгожвання, падковы і іншыя дробязі, назвы якіх без падказкі могуць назваць толькі рамізнікі.

Фота - Музей «Карэтная майстэрня»

    Графік працы Музей «Карэтная майстэрня»

    Размяшчэнне на карце - Музей «Карэтная майстэрня»

    Адрас 220030, г. Мінск, вуліца Кірылы і Мяфодзія, 8 GPS Google: 53.905708′ N, 53.905708′ E