Археалагічны музей Верхні горад
Замовіць экскурсіюЭкспазіцыя знаходзіцца ў будынку, спраектаваным над археалагічным раскопам 2007-2008 гг. з аркавымі падмуркамі гаспадарчай пабудовы манахаў-бернардынаў пачатку XVIII стагоддзя.
Навочная гісторыя Мінска захавана ў паўтары тысячах сапраўдных прадметаў з калекцыі Музея гісторыі горада Мінска.
Асноўныя экспанаты – гэта артэфакты з археалагічных даследаванняў манастыроў і гандлёвых шэрагаў Верхняга горада, вуліц Зыбіцкай, Кірыла і Мяфодзя, Нямігі і іншых пляцовак гістарычнага цэнтра Мінска. Вялікая частка прадметаў выяўлена ў 1980-е – 2010-я гг. падчас «ратавальных» раскопаў (археолагі Заяц Ю.А., Каласоўскі Ю.В., Кошман В.І., Мядзведзеў А.М., Русаў П.А., Собаль У.Ё., Тарасаў С.В., Трусаў О.А., Штыхаў Г.В. і іншыя). Перад тым як стаць экспанатамі, шмат якія знаходкі прайшлі кансервацыю (рэстаўратары Жыткевіч М.В., Сманцар Д.В.).
Фота - Археалагічны музей Верхні горад
Экспазіцыі - Археалагічны музей Верхні горад
- Мінск. Верхні горад. Археалагічны музей Экспазіцыя «Мінск. Верхні горад. Археалагічны музей» знаёміць з гісторыяй Верхняга горада і прылеглых кварталаў. У XII – XIII стст. на тэрыторыі Верхняга горада знаходзіўся гандлёва-рамесны пасад. У XVI – XVIII стст. пасля атрымання Магдэбургскага права Верхні горад стаў новым адміністрацыйным цэнтрам горада і месцам жыцця гарадскога набілітэту. Наведнікам прапануецца падарожжа ў свет прарочай XII – XIХ стст., сярод якіх касцяныя грабеньчыкі і капавушка, жалезныя наканечнікі стрэл і копій, ключы і замкі, упрыгожанні X – XIХ стст., скураны абутак мяняны і менчукоў і шмат якія іншыя прадметы са штодзённага жыцця гараджанаў Мінска.
Графік працы Археалагічны музей Верхні горад
- Адміністрацыя 09.00 - 18.00 выхадныя субота, нядзеля
- Каса 11.00 - 18.30 выхадныя панядзелак, аўторак
- Экспазіцыі 11.00 - 19.00 выхадныя панядзелак, аўторак