ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Абрадавы каляндар Беларусі

Беларусь – краіна са старажытнай і самабытнай культурай. У беларускіх традыцыях цесна перапляліся старажытныя язычніцкія абрады і хрысціянскія звычаі. Так, вялікая частка святаў і рытуалаў бярэ свой пачатак з земляробчага календара: Зажынкі, Жыцень, Дажынкі і г.д. Гэта звязана з тым, што земляробства было адным з самых важных заняткаў не толькі старажытных славян, але і іншых народаў. Ад таго, наколькі ўраджайным будзе год, залежалі жыццё і дабрабыт людзей.

У цяперашні час беларускія аграсядзібы і этна-комплексы беражліва захоўваюць і адраджаюць нацыянальную абрадавую культуру. Наведаўшы святкаванне Масленіцы ў аграсядзібе «На Зарэчнай вуліцы» ці ў Парку інтэрактыўнай гісторыі «Сула», Вы можаце стаць удзельнікам вясёлых народных гулянняў, паказаць свой спрыт - залезць на масленічны слуп, паласавацца смачнымі блінамі, а таксама ад душы патанчыць. Кульмінацыяй свята стане спаленне пудзіла Зімы.

Традыцыйна Купалле адзначаюць у дзень летняга сонцастаяння - 24 чэрвеня. У музейным комплексе Дудуткі і аграгарадке Александрыя арганізуюцца шырокамаштабныя мерапрыемствы. Госці свята маюць магчымасць даведацца пра свой лёс, з дапамогай старажытных варожб: дзяўчыны ў Купальскую ноч плятуць вянкі і пускаюць іх па вадзе. Таксама падчас свята Вы можаце скокнуць праз вогнішча. Самым загадкавым купальскім рытуалам з'яўляецца пошук таямнічай папараць-кветкі, якая распускаецца толькі ў гэтую ноч. Купалле адзначаюць не толькі ў музейных комплексах і аграсядзібах, а таксама ў гарадскіх парках. Як правіла, агульнагарадскія і раённыя мерапрыемствы праходзяць 6-7 ліпеня. У Мінску святкаванне праходзіць у Лошыцкім парку, дзе гасцей забаўляюць аніматары і музычныя этна-калектывы.

Самым галоўным зімовым абрадавым святам Беларусі з'яўляюцца Каляды. Старажытнае паганскае свята з часам часу было прымеркавана да святкавання Божага Нараджэння, але ад гэтага яно не страціла свае яркія паганскія традыцыі. Заўсёды весела і маштабна Каляды праходзяць у музейным комплексе Строчыцы і панскім маёнтку Дукора. Наведаўшы святы ў гэтых комплексах, Вы ўбачыце сапраўдную калядную працэсію - Казу, Дзеда, Цыгана і Мядзведзя. Гэтыя персанажы з'яўляюцца галоўнымі дзеючымі асобамі каляднага рытуалу. Калі Вы адчуеце сабе галодным, то зможаце пачаставацца сапраўднай каляднай куццёй у старабеларускай карчме на тэрыторыі музея ў Строчыцах.

Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» запрашае наведаць беларускія абрадавыя мерапрыемствы як у рамках зборнай экскурсіі, так і па індывідуальнай праграме. Наведванне падобных святаў будзе цікава не толькі само па сабе, але і як частка карпаратыўнага мерапрыемства, апошняга званка або дзіцячага свята.

Наведаць любое абрадавае мерапрыемства Вы можаце ў аграсядзібе «На Зарэчнай вуліцы», аграсядзібе «Ганка», аграсядзібе «Свет Пчол», агратурыстычным комплексе «Наносы-Наваселье», Парке інтэрактыўнай гісторыі «Сула», музейным комплексе «Дудуткі», музейным комплексе «Строчыцы», Лошыцкім парку, панскім маёнтку «Дукора» и цэнтры экалагічнага туризму «Станькава».

Зіма

Карачун (19 - 21 снежня, у залежнасці ад года) - славянскае свята, прысвечанае дню зімовага сонцастаяння. Названа так у гонар славянскага бога холаду і маразоў - Карачуна. Продкі беларусаў верылі, што Карачун кіруе маразамі і кароціць светлавы дзень. Дапамагаюць яму ў гэтым слугі - мядзведзі-шатуны і завеі-ваўкі. У аграсядзібе «Муховэцька кумора» штогод праходзіць свята «Карачун», падчас якога запрошаныя аніматары ў вобразах бога марозу, яго слуг і вікінгаў забаўляюць гасцей. Вы можаце даведацца пра свой лёс, раскінуўшы скандынаўскія руны.

Масленіца (апошні тыдзень перад Вялікім пастом) – свята провадаў зімы і сустрэчы вясны. Адзначаецца ў апошні тыдзень перад Вялікім пастом. Па традыцыі, падчас Масленіцы гаспадыні пякуць бліны - сімвалы Сонца. У канцы масленічнага тыдня ладзяцца маштабныя народныя гулянні, падчас якіх праводзяцца розныя вясёлыя конкурсы - на смеласць, спрыт і фізічную сілу, уладкоўваюцца карагоды. Вянчае святкаванне - спаленне пудзіла Зімы.

Каляды (25 снежня – 6 студзеня) – старажытнае язычніцкае свята, прысвечанае пачатку новага году. Каляды лічыліся адным з галоўных святаў і рыхтаваліся да яго загадзя: прыбіраліся ў доме, забівалі хатніх жывёл для святочнага стала, апраналіся ў новае адзенне. Моладзь збіраліся групамі і хадзіла калядаваць. Групы калядоўшчыкаў заходзілі ў дамы, дзе спявалі, танцавалі, разыгрывалі вясёлыя сцэнкі. За гэта гаспадары частавалі калядоўшчыкаў ежай. У цяперашні час традыцыі святкавання каляд не страчаны. У шматлікіх этна-культурных комплексах Беларусі ладзяцца тэатралізаваныя паказы з песнямі, танцамі. Таксама ўдзельнічаюць калядоўшчыкі ў вобразах казы, мядзведзя, цыган і іншых каларытных персанажаў.

У залежнасці ад рэгіёну Беларусі калядныя абрады маглі адрознівацца. Так, у Капыльскім раёне Мінскай вобласці існаваў абрад «Калядныя цары». Замест усім звыклых персанажаў па хатах вяскоўцаў хадзілі маладыя хлопцы ў выглядзе салдат. Яны спявалі, танцавалі і разыгрывалі розныя сцэнкі. У 1996 годзе жыхары вёскі Семежава па архіўных дакументах і ўспамінах старажылаў аднавілі рытуал, таму Вы можаце ўбачыць унікальны абрад практычна ў першапачатковым выглядзе сваімі вачыма.

У Лепельскім раёне Віцебскай вобласці падчас каляднага тыдню ладзілі гульню пад назвай «Жаніцьба Цярэшкі». Сэнс рытуалу заключаўся ў тым, каб маладыя хлопцы і дзяўчаты маглі бліжэй пазнаць адзін аднаго, каб у будучым скласці пару. Для гэтага ўладкоўваліся танцы, накрываўся стол, праводзілася інсцэніроўка сапраўднага вяселля. У цяперашні час абрад «Жаніцьба Цярэшкі» адноўлены і штогод праводзіцца ў Лепельскім раёне. Мясцовыя жыхары танчаць і спяваюць тыя песні, якія выконвалі іх мамы і бабулі некалькі дзесяцігоддзяў таму.

Адправіць запыт на арганізацыю абрадавага мерапрыемства

Вясна

Гуканне вясны (сярэдзіна - канец сакавіка) - старадаўні абрад зазывання вясны. Каб паскорыць яе прыход старажытныя славяне ладзілі свята, падчас якога зазывалі вясну адмысловымі песнямі «вяснянкамі», а таксама выраблялі фігуркі птушак з паперы, нітак, стужак або з цесту і ўпрыгожвалі імі дрэвы. Такія фігуркі вешалі на дрэвы як мага вышэй, для таго, каб іх заўважылі сапраўдныя птушкі, якія паводле вераванняў продкаў, неслі на сваіх крылах вясну. Прыняць удзел у свяце Гуканне вясны можна наведаўшы музейны комплекс Строчыцы. Вы зможаце вырабіць сваю птушку з паперы і паспрабаваць паклікаць вясну з дапамогай песень. Свята не мае выразна пазначанага сцэнарыя або канцэпцыі. Галоўнае - гэта добры настрой.

Вербніца ці Вербная нядзеля (шосты тыдзень Вялікага паста) - хрысціянскае свята Уваход Гасподні ў Іерусалім. Адзначаецца ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем. Згодна з традыцыяй у гэты дзень вернікі асвячалі ў царкве галінкі вярбы ў знак таго, што калісьці Ісус Хрыстос у гэты дзень увайшоў у Іерусалім верхам на асле. Ва ўсходняй традыцыі гэта азначае, што Збаўца ўвайшоў у горад з мірам. У гонар гэтай падзеі гараджане кідалі на шлях Хрыста пальмавыя галіны, якія ў паўночных краінах былі заменены на галінкі вярбы - першага дрэва, якое распускаецца вясной.

Адправіць запыт на арганізацыю абрадавага мерапрыемства

Лета

Купалле (24 чэрвеня па старым стылі, 7 ліпеня па новым стылі) - старажытнае славянскае свята летняга сонцастаяння і росквіту зямлі. Традыцыі святкавання Купалля сыходзяць каранямі ў глыбокую старажытнасць, калі продкі беларусаў пакланяліся не толькі паганскім багам, але і прыродным стыхіям - агню, вадзе, зямлі. Старажытныя славяне верылі, што ў купальскую ноч па Свеце ходзяць духі і ведзьмы, а расліны і жывёлы пачынаюць размаўляць - варта толькі знайсці чароўную папараць-кветку. Таксама ў купальскую ноч прынята ўладкоўваць гулянні: скакаць праз вогнішча, спяваць і танцаваць. У Беларусі, у параўнанні з іншымі ўсходне-еўрапейскімі краінамі, найбольш поўна захаваліся традыцыі святкавання Купалля. У музейным комплексе Дудуткі і аграмястэчку Александрыя штогод уладкоўваюцца шырокамаштабныя святочныя мерапрыемствы. Як правіла, у беларускіх этна-комплексах, музеях і аграсядзібах, свята адзначаюць 24 чэрвеня, а агульнагарадскія і раённыя гулянні праходзяць 7 ліпеня. Вы маеце ўнікальную магчымасць прыняць удзел у святкаванні Купалля некалькі разоў.

Зажынкі (21 ліпеня) - жніўны абрад, які праводзілі перад пачаткам уборкі збожжа. Многія стагоддзі гэты абрад быў адной з найважнейшых традыцый беларусаў. Згодна з павер'ямі, дзякуючы правядзенню абрада каласы хлеба цяжэюць, а зямля становіцца больш урадлівай. Зажынкі адзначалі цэлай грамадой, з танцамі і песнямі, якія былі прысвечаны цяжкай сялянскай працы і працавітасці хлебаробаў. Нягледзячы на тое, што гэта не рэлігійнае свята, да яго старанна рыхтаваліся - прыбіраліся ў хаце і ў двары, рыхтавалі святочную вячэру. Сам абрад «зажынкі» праводзіўся на світанні. Самыя паважаныя жанчыны ў сяле зрэзалі дзве капы каласоў, адну з якіх пакідалі ляжаць у поле, а другую неслі ў хату, дзе ўпрыгожвалі яе стужкамі і кветкамі, а потым ставілі ў чырвоны кут. Убачыць як праходзіць абрад Зажынкі Вы можаце ў музейным комплексе Строчыцы. У гасцей свята будзе магчымасць самому саставіць маленькі сноп і упрыгожыць яго.

Адправіць запыт на арганізацыю абрадавага мерапрыемства

Восень

Дажынкі (кастрычнік) - свята ўборкі ўраджаю, канец жніва. Гэта адзін з самых важных абрадаў у беларускай культуры, які мае старажытныя паганскія карані. Свята збору ўраджая вядома многім еўрапейскім народам, але большасць з іх страцілі традыцыі святкавання, у той час як беларускі народ, нягледзячы на стагоддзі хрысціянскага панавання, здолеў захаваць абрад. У апошні дзень жніва ў поле выходзілі ўсе члены талакі і прымаліся за ўборку. Кожны ўзмах сярпа суправаджаўся адмысловымі абрадавымі песнямі. У канцы дня з сабраных каласоў складаўся агульны сноп, які ўпрыгожвалі палявымі кветкамі і рознакаляровымі стужкамі. Агульны сноп маглі пакінуць у полі да наступнага года або забраць у вёску. Сёння свята уборкі ўраджаю Дажынкі адзначаецца ў Беларусі на самым высокім узроўні. Штогод у адным з раённых цэнтраў кожнай вобласці праводзіцца фестываль працаўнікоў вёскі, падчас якога ўшаноўваюць лепшых хлебаробаў краіны.

Адправіць запыт на арганізацыю абрадавага мерапрыемства

Атрымаць кансультацыю па арганізацыі абрадавага мерапрыемства можна наступнымі спосабамі:

  1. са старонкі Вашай замовы;
  2. па тэлефоне (+37529) 756-66-65, адправіўшы паведамленне ў Viber, WhatsApp, Telegram, Skype;
  3. па тэлефоне (+37517) 394-49-13 (шматканальны);
  4. па факсе (+37517) 394-59-09;
  5. па E-mail - адправіць паведамленне >>

Калі сярод прапанаваных варыянтаў Вы не знайшлі патрэбнага, вышліце нам заяўку на арганізацыю экскурсіі, укажыце Вашы пажаданні да паездкі, на працягу 24 гадзін нашы спецыялісты вышлюць Вам прапановы.