ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Адзін дзень у манастыры

Вярнуцца да раздзелу "Рэлігійны турызм у Беларусі"

Нельга ўявіць сабе хрысцяанства як рэлігію без такога атрыбута, як манастыры. Першыя манастыры ўзніклі яшчэ ў III ст. н.э. на тэрыторыі Егіпта. Гэта звязана з тым, што з прычыны хуткага распаўсюджвання хрысціянства, каноны, па якіх жылі вернікі, пачалі слабець. Тады падзвіжнікі пачалі адыходзіць у горы і пустыні - далей ад свету і яго спакус. Такіх людзей называлі пустэльнікамі, менавіта яны заклалі асновы манастырскага жыцця. З часам традыцыя пустэльніцтва пачала распаўсюджвацца ў суседніх Палестыне, Рыме і далёкім Канстанцінопалі. У Заходняй Еўропе манастыры пачалі з'яўляцца ў сярэдзіне IV стагоддзя.

На тэрыторыі Беларусі першыя манастыры паўсталі адначасова з сцвярджэннем хрысціянства ў Полацкім і Тураўскім княствах. Самым першым манастыром на тэрыторыі Беларусі прынята лічыць манастыр у Заслаўі, заснаваны полацкай князёўнай Рагнедай і яе сынам Ізяславам. Рагнеда, якая прыняла манаскі пострыг пад імём Анастасія, лічыцца першай жанчынай-манашкай на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Узнікненне Полацкага Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра звязана з дзейнасцю Ефрасінні Полацкай - першай беларускай Святой, заступніцы беларускіх зямель. Таксама ў XII стагоддзі на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр (які зараз не існуе). Усяго за перыяд з XII да пачатку XXI стст. у Беларусі налічвалася больш за 127 манастыроў, пра якія захаваліся якія-небудзь звесткі. Сярод іх былі не толькі праваслаўныя, але і каталіцкія кляштары.

Найбольшая колькасць каталіцкіх манастыроў належала Ордэну Бернардынцаў, якія з'явіліся ў Вялікім княстве Літоўскім у 1468 г. Манахі ордэна адрозніваліся набожнасцю і шчырай, не фанатычнай, рэлігійнасьцю, нярэдка яны былі вельмі адукаванымі, заўсёды вясёлымі і дабрадушнымі, за што карысталіся ўсеагульнай любоўю. Бернардынскія кляштары знаходзіліся ў Нясвіжы, Заслаўе, Мінску, Слоніме, Іўі, Друі, Слуцку, Мазыры, Бярэзіне і інш.

Таксама вельмі распаўсюджаны былі манастыры Ордэна Езуітаў - манаскага аб'яднання, якое было заснавана ў процівагу рэфарматарскаму руху. Галоўнай задачай ордэна было аднаўленне пахіснутай магутнасці каталіцкай царквы. З гэтай мэтай езуіты пачалі масава ствараць манастыры, пры якіх адкрываліся аптэкі і бясплатныя школы для жадаючых. Сістэма адукацыі, створаная ордэнам, лічылася лепшай у свеце да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Езуіцкія калегіі былі заснаваныя ў Нясвіжы, Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гродне, Мінску, Магілёве, Оршы і іншых беларускіх гарадах.

Вялікі ўплыў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай меў Ордэн базыльянаў - каталіцкага манаства, якое прытрымлівалася візантыйскага абраду. Ордэн быў заснаваны ў 1617 годзе на аснове манастыроў, якія прынялі Брэсцкую унію 1596 года. Дзейнасць ордэна спрыяла пераходу ў каталіцтва ўсходняга абраду праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Манастыры базыльянаў існавалі ў Бабруйску, Гродне, Мінску, Оршы, Ружанах і Талачыне.

Цяпер будынкі большасці каталіцкіх манастыроў або аддадзены праваслаўнай царкве, або выкарыстоўваюцца як архівы, дзяржаўныя ўстановы, бібліятэкі і г.д. Сёння дзеючымі з'яўляюцца 25 манастыроў, у тым ліку найбуйнейшыя з іх: Полацкі Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, Жыровіцкі Свята-Успенскі мужскі манастыр, Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр у г. Мінску, Успенскі манастыр у в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Гэтыя кляштары гасцінна расхінулі дзверы для наведвальнікаў, якія жадаюць сваімі вачыма ўбачыць манаскі лад жыцця і паспрабаваць пражыць некалькі гадзін па манастырскім статуце: прыняць удзел у службе, паспрабаваць постную ежу ў трапезнай манастыра, прыслужыць манахам. Таксама ў гасцей кляштара будзе магчымасць даведацца, калі ставяць свечкі "за спачын" і "за здароўе", якія малітвы неабходна чытаць у тых ці іншых выпадках, а таксама чым адрозніваюцца святочныя службы ў вялікія царкоўныя святы: Вялікдзень, Сёмуха, Каляды.

Малітва Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

Быў заснаваны ў 1990-я гады на поўначы г. Мінска, на месцы, дзе раней цэркваў не існавала. Названы ў гонар вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны. Комплекс манастыра складаецца з сямі храмаў: манастырскія - ніжні ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца і верхні ў гонар святой апякункі манастыра пакутніцы Марыі, дамавая царква ў гонар блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, храм у гонар Уваскрашэння праведнага Лазара Чатырохдзённага на Паўночных могілках г. Мінска, храм у гонар іконы Божай Маці "Дзержаўная". Таксама комплекс уключае больш за дваццаць розных майстэрняў: іканапісных, керамічных, ювелірных, свячных і г.д. Пры кляштары адкрыта трапезная для паломнікаў і некалькі манастырскіх лавак, дзе можна набыць свечы, царкоўнае начынне, адзенне і многае іншае. У 30 км ад манастыра размяшчаецца падворак, на тэрыторыі якога дзейнічаюць майстэрні, разбіты агароды, працуе кантактны заапарк. Усю прадукцыю, якую вырабляе манастыр, магчыма набыць у краме непадалёк.

Падчас экскурсіі па комплексе кляштара Вы даведаецеся пра гісторыю яго стварэння, манашка ці паслушніца якая праводзіць экскурсію, раскажа пра асноўныя каноны і традыцыі праваслаўя. Таксама Вы зможаце наведаць майстэрні па вырабе керамікі і свечак, а пасля паабедаць у манастырскай трапезнай. Наведаць кляштар магчыма ў рамках экскурсій "Храмы Мінска" і "Беларусь - краіна чатырох рэлігій".

Крыж Полацкі Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр

Штогод мноства паломнікаў прыязджае ў старажытны Полацк - цэнтр беларускага праваслаўя і духоўнасці, каб наведаць Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, дзе захоўваюцца сапраўдныя рэліквіі - мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай і Крыж Еўфрасінні - сімвал адраджэння беларускай духоўнасці. Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр з'яўляецца адным з першых жаночых кляштараў на тэрыторыі Кіеўскай Русі. Ён быў заснаваны ў XII ст. Прападобнай Еўфрасінняй Полацкай. На тэрыторыі манастыра размяшчаюцца не толькі манаскія келлі і гаспадарчыя пабудовы, але і храмы. Перлінай кляштару з'яўляецца Спаса-Еўфрасіньеўская царква з унікальнымі фрэскамі XII стагоддзя, у якой захоўваецца крыж Еўфрасінні. Таксама на тэрыторыі комплексу знаходзіцца Царква святога Спаса, якую дойлід Іаан здолеў пабудаваць усяго за 30 тыдняў і Крыжа-Узвіжанскі сабор XIX стагоддзя.

Падчас экскурсіі Вы даведаецеся пра жыццё і дзейнасць Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, а таксама пра гісторыю будаўніцтва манастыра, манаскі ўклад жыцця, атрымаеце магчымасць прыняць удзел у службе, убачыць мошчы Прападобнай Еўфрасінні і Крыж, пакаштавацца манастырскай ежай, а таксама прыслужыць манашкам. Наведаць манастыр можна ў рамках экскурсіі "Полацк".

Манахі Жыровіцкі Свята-Успенскі мужскі манастыр

Успенскі мужчынскі манастыр у в. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ўпершыню згадваецца ў 1587. Гісторыя заснавання манастыра непарыўна звязана з абразам Найсвяцейшай Багародзіцы, які быў знойдзены вясной 1494 г. недалёка ад вёскі. Юныя пастухі знайшлі абраз, ад якога зыходзіла яркае ззянне, у галінах дрэва. Дзеці прынеслі яе пану, якому належалі землі, дзе быў знойдзены абраз. У гонар іконы пан паабяцаў закласці ў Жыровічах царкву. Пасля да цудатворнага абраза Маці Божай сталі сцякацца людзі, якія шукалі манаскага жыцця і ​​ў Жыровічах з'явіўся манастыр. З 1613 г. манастыр належаў базыльянам, а з 1828 г. на базе кляштару была створана Літоўская духоўная семінарыя. Сучасны комплекс манастыра склаўся ў XVII-XVIII ст., калі былі пабудаваныя Свята-Успенскі сабор, Свята-Яўленскі і Свята-Крыжаўзвіжанская цэрквы, званіца, семінарыя, гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны сад, а кляштар абнесен каменнай сцяной.

Падчас экскурсіі па манастыры Вы зможаце ўбачыць і прыкласціся да цудатворнага абраза Божай Маці Жыровіцкай, правесці гутарку са святаром на тыя тэмы, якія вас хвалююць ці цікавяць, наведаць унікальную гаючую крыніцу, дзе можна акунуцца ў купель або проста набраць цудадзейнай вады. Па жаданні магчымы абед у манастыры. Наведаць кляштар магчыма ў рамках экскурсіі "Жыровіцскі Успенскі манастыр - Слонім"

Свечы Успенскі манастыр

Успенскі манастыр размешчан на месцы былой вёскі Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, ля самай мяжы з Расіяй. Паводле легенды манастыр быў заснаваны ў 1380 г., калі аслеплы князь Лугвен, памыўшыся вадой з тутэйшай крыніцы, цудам вярную сабе зрок. У гонар цудоўнай падзеі на гэтым месцы князь паставіў капліцу і загадаў заснаваць манастыр. Да 1601 года кляштар належаў праваслаўнай царквеы Вялікага княства Літоўскага, затым папў пад кіраванне ўніяцкай царквы, а з 1839 - рускай праваслаўнай царквы. За час свайго існавання манастыр неаднаразова разбураўся, спальваўся і зноў аднаўляўся. У савецкі час храмы, якія знаходзяцца на тэрыторыі комплексу былі разбураны, а ў пакінутых пабудовах размесціліся жылыя дамы. На сённяшні дзень у дзесяці часткова захаваўшыхся будынках манастыра жывуць манахі, а на месцы цудадзейнай крыніцы аднавілі царкву і абсталявалі купель.

Манахі правядуць экскурсію па кляштару, падчас якой Вы зможаце акунуцца ў купель на месцы цудадзейнай крыніцы, якая стала прызнаным месцам паломніцтва. Акрамя гэтага вернікі могуць пакланіцца Ліку Ісуса Хрыста, які цудоўным чынам выявіўся на сцяне Пакроўскай царквы. Наведаць манастыр можна ў рамках экскурсіі "Мсціславль - Пустынкі".

Беларускі тураператар "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" прапануе арганізаваныя і індывідуальныя групавыя туры па Беларусі на рэлігійную тэматыку. У ходзе падобных экскурсій турысты змогуць не толькі азнаёміцца з гісторыяй рэлігій, але і паўдзельнічаць у царкоўных абрадах, пагутарыць са святарамі, ксяндзамі і імамамі, а таксама паглядзець знутры на манастырскі ўклад жыцця. Запісацца і замовіць гэтыя і іншыя экскурсіі на рэлігійную тэматыку Вы можаце на нашым партале Заяўка на арганізацыю тура