ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Раманскi

Раманскі стыль (ад лац. romanus - рымскі) - мастацкі стыль, уладарыў у Заходняй Еўропе (а таксама закрануў некаторыя краіны Усходняй Еўропы) ў X-XII стагоддзях (у шэрагу месцаў - і ў XIII ст.), адзін з найважнейшых этапаў развіцця сярэднявечнага еўрапейскага мастацтва. Найбольш поўна выказаўся ў архітэктуры. Для раманскіх пабудоў характэрна спалучэнне яснага архітэктурнага сілуэта і лаканічнасці вонкавага аздаблення. Будынак выглядае трывалым і грунтоўным, гэтаму спрыяюць масіўныя сцены з вузкімі праёмамі вокнаў і ступеніста-паглыбленымі парталамі.

Асноўнымі пабудовамі ў гэты перыяд становяцца храм-крэпасць і замак-крэпасць. Помнікі раманскага мастацтва рассеяны па ўсёй Заходняй Еўропе. Больш за ўсё іх у Францыі. На тэрыторыі Беларусі дадзены стыль прадстаўлены крэпасцямі-замкамі ў Навагрудку, Лідзе, Гродна, Міры і інш.