- Галоўная
- →
- Артыкулы
- →
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2017 N 8 Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2017 N 8 Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян
Зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў
Рэспублікі Беларусь 10 студзеня 2017 г. N 1/16855
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2017 г. N 8
АБ УСТАНАЎЛЕННІ БЯЗВІЗАВАГА ПАРАДКУ ЎЕЗДУ І ВЫЕЗДУ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН
У адпаведнасці з часткай чацвёрай артыкула 27 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "Пра прававое становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь":
1. Устанавіць бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск і часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на тэрмін не больш за пяць сутак з дня ўезду для маючых сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу грамадзян дзяржаў згодна з дадаткам.
2. Палажэнне дадзенага Ўказу не распаўсюджваюцца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных
і прыроўненых да іх пашпартоў.
3. Прызнаць страціўшым сілу Ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2015 г. N 338 "Пра ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду і выезду асобных грамадзян" (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 24.07.2015, 1/15951).
4. Дадзены Ўказ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
А.Лукашэнка |
Дадатк
да Ўказу Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
09.01.2017 N 8
ПЕРАЛІК
ДЗЯРЖАЎ, У ДАЧЫНЕННІ ДА ГРАМАДЗЯН ЯКІХ УСТАЛЁЎВАЕЦЦА БЯЗВІЗАВЫ ПАРАДАК
УЕЗДУ І ВЫЕЗДУ
2. Аўстрыйская Рэспубліка.
3. Рэспубліка Албанія.
4. Княства Андора.
5. Антыгуа і Барбуда.
6. Аргентынская Рэспубліка.
7. Барбадос.
8. Каралеўства Бахрэйн.
9. Каралеўства Бельгія.
10. Рэспубліка Балгарыя.
11. Боснія і Герцагавіна.
12. Федэратыўная Рэспубліка Бразілія.
13. Рэспубліка Вануату.
14. Дзяржава-горад Ватыкан.
15. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
16. Венгрыя.
17. Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам <*>.
18. Рэспубліка Гаіці <*>.
19. Ісламская Рэспубліка Гамбія <*>.
20. Федэратыўная Рэспубліка Нямеччына.
21. Рэспубліка Гандурас <*>.
22. Ганконг (Сянган) - адмысловы адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі <**>.
23. Грэчаская Рэспубліка.
24. Каралеўства Данія.
25. Садружнасць Дамінікі.
26. Рэспубліка Індыя <*>.
27. Рэспубліка Інданэзія.
28. Ірландыя.
29. Рэспубліка Ісландыя.
30. Каралеўства Іспанія.
31. Італьянская Рэспубліка.
32. Канада.
33. Рэспубліка Кіпр.
34. Кітайская Народная Рэспубліка <*>.
35. Рэспубліка Карэя.
36. Дзяржава Кувейт.
37. Латвійская Рэспубліка <***>.
38. Ліванская Рэспубліка <*>.
39. Літоўская Рэспубліка.
40. Княства Ліхтэнштэйн.
41. Вялікае Герцагства Люксембург.
42. Макаа (Аамынь) - спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі <**>.
43. Рэспубліка Македонія.
44. Малайзія.
45. Рэспубліка Мальта.
46. Мальтыйскі Ордэн <**>.
47. Мексіканскія Злучаныя Штаты.
48. Федэратыўныя Штаты Мікранэзіі.
49. Княства Манака.
50. Рэспубліка Намібія <*>.
51. Каралеўства Нідэрландаў.
52. Рэспубліка Нікарагуа.
53. Новая Зеландыя.
54. Каралеўства Нарвегія.
55. Султанат Аман.
56. Рэспубліка Панама.
57. Рэспубліка Перу.
58. Рэспубліка Польшча.
59. Партугальская Рэспубліка.
60. Румынія.
61. Незалежная Дзяржава Самоа <*>.
62. Рэспубліка Сан-Марына.
63. Каралеўства Саудаўская Аравія.
64. Рэспубліка Сейшэлы.
65. Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны.
66. Рэспубліка Сінгапур.
67. Славацкая Рэспубліка.
68. Рэспубліка Славенія.
69. Злучаныя Штаты Амерыкі.
70. Усходняя Рэспубліка Ўругвай.
71. Фінляндская Рэспубліка.
72. Французская Рэспубліка.
73. Рэспубліка Харватыя.
74. Чэшская Рэспубліка.
75. Рэспубліка Чылі.
76. Швейцарская Канфедэрацыя.
77. Каралеўства Швецыя.
78. Рэспубліка Эль-Сальвадор.
79. Эстонская Рэспубліка <****>.
80. Японія.
--------------------------------
<*> Пры наяўнасці ў сапраўдным дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза ці дзяржаў - удзельніц Шэнгенскай зоны з адзнакай пра ўезд на тэрыторыю дзяржавы - члена Еўрапейскага саюза ці дзяржавы - удзельніцы Шэнгенскай зоны, а таксама авіябілетаў з пацверджаннем у іх даты вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
<**> Не з'яўляецца дзяржавай.
<***> У тым ліку асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі.
<****> У тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы.
Карысныя спасылкі:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2019 г. № 300 Пра ўсталяванне бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян
Дамова пра аказанне медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў - удзельнікаў Садружнасці незалежных дзяржаў
Пастанова рады міністраў Рэспублікі Беларусь 14 кастрычніка 2019 г. № 699
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2018 г. № 295 Пра змену Ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь