Навіны: Інтэрактыўная экскурсія ў музеі народнай архітэктуры і побыту

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень 8 Люты 7 Сакавiк 8 Красавiк 8 Май 11 Чэрвень 7 Ліпень 5 Жнiвень 4 Вераснь 2 Кастрычнiк 3 Лiстапад 12 Снежнь 10
Інтэрактыўная экскурсія ў музеі народнай архітэктуры і побыту

Інтэрактыўная экскурсія ў музеі народнай архітэктуры і побыту

18-Студзеня-2016

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на інтэрактыўную экскурсію “Дзівосны свет народнай фантазіі”. Беларуская традыцыя ў маляўнічым асяродку музея пад адкрытым небам, непаўторная калекцыя помнікаў драўлянай архітэктуры XVIII-XIX ст, атмасфера гасціннасці і шмат цікавага.

Праграма знаёміць з гісторыяй найболей распаўсюджаных персанажаў Беларускай міфалогіі. Адмыслова для Вас музей ператвараецца ў цудоўную краіну, дзе можна зайсці да Млынара, Жыжалю і Зюзю на казачны аповед. Экскурсія суправаджаецца традыцыйнымі песнямі, танцамі, жывой народнай музыкай. Для ўсіх ахвотнікаў - старажытная народная гульня «Печка ката».

Наведаць святочную праграму Вы можаце ў рамках індывідуальнай экскурсіі «Строчыцы - музей народнай архітэктуры і побыту», а адправіць заяўку на яе можна ўжо цяпер.

Апошнія навіны Экскурсія Строчыцы

  • Свята «Масленіца - 2025» у Строчыцах

    07-Лютага-2025
    Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць вас 1 сакавіка 2025 года на яскравы і незабыўны фэст, які сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны – «Масленіцу-2025». Вас чакае насычаная праграма, якая перанясе вас у мінулае і дазволіць акунуцца ў атмасферу сапраўднай вясковай Масленіцы.
    падрабязней
  • Старажытнае славянскае свята «Хрэсьбiны» ў «Строчыцах»

    31-Ліпеня-2024
    Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.
    падрабязней
  • Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

    04-Красавiка-2024
    Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!
    падрабязней