Навіны: Музычны фэст у Полацку

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень 8 Люты 7 Сакавiк 8 Красавiк 8 Май 11 Чэрвень 7 Ліпень 5 Жнiвень 4 Вераснь 2 Кастрычнiк 3 Лiстапад 12 Снежнь 10
Музычны фэст у Полацку

Музычны фэст у Полацку

13-Красавiка-2016
Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх жадаючых адправіцца ў найстаражытны горад Беларусі Полацк на XXIX Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі 16, 21 і 27 красавіка 2016. Акуніцеся ў свет музыкі і прыгажосці!

16 красавіка канцэртная зала Сафійскага сабора запрашае прыхільнікаў творчасці камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр» і салісткі Ксеніі Пагарэлай на новую праграму, у якой прагучыць старадаўняя музыка для клавесіна і камернага аркестра А. Вівальдзі, В.А. Моцарта і філасофскія творы К. Джэнкінс.

Салістка Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра Ганна Бяляева (сапрана) і піяністка Юлія Пярэў падораць слухачам незабыўны вечар рускага раманса 21 красавіка. Завяршэнне фестывалю будзе прысвечана геніяльнай музыцы Вольфганга Амадэя Моцарта, 260-годдзе з дня нараджэння якога адзначаюць ва ўсім свеце.

27 красавіка Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам эстонскага дырыжора Эркі Пехк і салісты, беларуская піяністка Тацяна Кім і кітайскі тэнар Ван Хонтао, парадуюць прыхільнікаў музыкі вялікага Моцарта рознымі жанрамі, прадстаўленымі ў яго шматграннай творчасці.

Сумясціць наведванне канцэртаў Вы можаце з індывідуальнай экскурсіяй у Полацк, азнаёміцца з правіламі заказу можна тут.

Апошнія навіны Экскурсія Полацк

  • XXХIV Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі ў канцэртнай зале Сафійскага сабора

    02-Красавiка-2022
    Экскурсійны партал Ekskursii.by у рамках экскурсій у Полацк і Сафійскі сабор запрашае Вас наведаць XXХIV Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі , які пройдзе з 3 красавіка па 20 траўня 2022 года ў канцэртнай зале Сафійскага сабора.
    падрабязней
  • Экскурсія ў Полацк

    29-Мая-2017
    Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by 10 чэрвеня 2017 г. запрашае ўсіх на экскурсію ў Полацк - самы старажытны горад Беларусі, які з\'яўляецца радзімай Рагнеды, Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага.
    падрабязней
  • Экскурсія ў Полацк разам з Ekskursii.by

    30-Ліпеня-2014
    Ekskursii.by запрашае мінчан і гасцей сталіцы 10 жніўня на экскурсію па старым горадзе Беларусі Полацку! Дазвольце сабе пазнаёміцца з яркімі старонкамі гісторыі Полацка і наведаць святыя месцы, па якім даўным-даўно ступала нага Ефрасінні Полацкай.
    падрабязней