Навіны: Канцэрт струннага калектыву ў доме Ваньковічаў

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень 8 Люты 7 Сакавiк 8 Красавiк 8 Май 11 Чэрвень 7 Ліпень 5 Жнiвень 4 Вераснь 2 Кастрычнiк 3 Лiстапад 12 Снежнь 10
Канцэрт струннага калектыву ў доме Ваньковічаў

Канцэрт струннага калектыву ў доме Ваньковічаў

11-Красавiка-2016
Экскурсійны партал Ekskursii.by сумесна з домам Ваньковічаў ў Мінску запрашае ўсіх жадаючых акунуцца ў свет музыкі са струнным калектывам «AMADEUS» 15 красавіка 2016 г. у 19.00. Спецыяльна да чарговай сустрэчы з гледачамі квартэт падрыхтаваў музычную праграму, у якой прагучаць сучасныя знакамітыя творы з сусветнавядомых кінафільмаў.

Струнны калектыў «AMADEUS» быў заснаваны ў Мінску больш за пяць гадоў таму. За час яго існавання ўдзельнікі калектыву, выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паспелі здабыць высокую музычную рэпутацыю, што дазваляе ім браць удзел у мерапрыемствах самага высокага ўзроўню на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Калектыў вылучаецца разнастайнымі творчымі знаходкамі і асаблівым стылем, што дазваляе гурту выступаць на розных сцэнічных пляцоўках.

Больш падрабязна азнаёміцца з экспазіцыяй музея «Дом Ваньковічаў у Мінску» можна тут, а праглядзець усе музеі, размешчаныя на сайце Ekskursii.by - тут.

  • Акцыя да Дня Абароны дзяцей

    01-Чэрвеня-2022
    У Міжнародны Дзень Абароны дзяцей Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by аб\'яўляе акцыю: у перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2022 года дзецям да 16 гадоў (уключна) прадастаўляецца 100% зніжка на наведванне Агляднай экскурсіі па Мінску ў суправаджэнні дарослых.
    падрабязней
  • Пашырэнне экспазіцыі ў музеі Краіна Міні

    27-Лютага-2020
    Музей мініяцюр «Краіна Міні» спяшаецца з радасцю паведаміць пра пашырэнне экспазіцыі! Сярод экспанатаў музея з\'явіўся макет Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў. Зараз са знакавай славутнасцю можна пазнаёміцца бліжэй не выязджаючы за межы Мінска!
    падрабязней
  • Квэсты ў музеі Краіна Міні

    28-Верасня-2019
    Займальныя квэсты для дзяцей у музеі «Краіна Міні»! Зашыфраваныя пасланні, загадкі, таямніцы, рэбусы і галаваломкі - усё гэта чакае ўдзельнікаў квэста. Праходзьце квэст і атрымлівайце падарункі!
    падрабязней