Навіны: Экскурсія ў Жыровічы

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень 10 Люты 5 Сакавiк 8 Красавiк 13 Май 7 Чэрвень 12 Ліпень 4 Жнiвень 6 Вераснь 7 Кастрычнiк 4 Лiстапад 7 Снежнь 6
Экскурсія ў Жыровічы

Экскурсія ў Жыровічы

12-Красавiка-2017
Напярэдадні свята Вялікадня 15 красавіка Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх на экскурсію Слонім - Жыровічы - Сынкавічы. Экскурсія пазнаёміць Вас з галоўным духоўным цэнтрам нашай краіны - мужчынскім Свята-Успенскім манастыром у Жыровічах.

Свята-Успенскі манастыр у Жыровічах - самы буйны праваслаўны манастыр у нашай краіне, у які сцякаюцца шматлікія паломнікі не толькі з Беларусі, але і краін блізкага замежжа, каб пакланіцца ўнікальнаму вобразу Божай Маці Жыровіцкай - самы маленькі з цудатворных абразоў. Таксама ў манастыры захоўваецца Крыж, з часціцамі мошчаў святых угоднікаў Божых. На тэрыторыі манастыра знаходзіцца купель, у якой можна акунуцца, каплічка, дзе можна набраць святой вады, манастырскія гандлёвыя крамы, дзе можна купіць свечкі, абразок або крыжык, а таксама паесці тое, што гатуюць манахі. Экскурсіі праводзяць паслушнікі, якія распавядаюць пра побыт і ўклад жыцця манахаў, а таксама пра цуды абраза Жыровіцкай Божай Маці.

Акрамя Свята-Успенскага мужчынскага манастыра ў Жыровічах, Вы ўбачыце архітэктурны ансамбль былога архітэктурны ансамбль былога кляштара бернардзінцаў у г. Слонім, які ўключае ў сябе будынак барочнага касцёла і кляштара, кляштар бенедыкцінак, гарадскую ратушу XVIII стагоддзя, сінагогу і касцёл Святога апостала Андрэя - выдатны твор позняга барока ў Беларусі. Напрыканцы экскурсіі Вы наведаеце ўнікальную царква абарончага тыпу канца XV - пачатку XVI стагоддзя ў Сынкавічах.

Забраніраваць экскурсію Слонім-Жыровічы-Сынкавічі можна тут.

  • Музей беларускай кнігі на партале Ekskursii.by

    29-Ліпеня-2019
    Захапляецеся беларускай літаратурай? Тады гэта навіна сапраўды павінна Вас зацікавіць! На партале Ekskursii.by змесцавана інфармацыя аб музеі Беларускай кнігі. Наведаўшы музей, Вы зможаце азнаёміцца з творчасцю і жыццём выбітных беларускіх пісьменнікаў: убачыць іх фатаграфіі і партрэты, прагартаць рэдкія кнігі мінулых стагоддзяў, неацэнныя літаратурныя і архіўныя дакументы, а таксама прадметы побыту і асабістыя рэчы вядомых землякоў.
    падрабязней
  • Экскурсія ў Жыровічы

    03-Жнiўня-2017
    Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх на экскурсію Слонім - Жыровічы - Сынкавічы, якая адбудзецца 5 жніўня 2017 г. Экскурсія пазнаёміць Вас з адным з цэнтраў праваслаўя Беларусі: мужчынскім Свята-Успенскім манастыром у Жыровічах, архітэктурнымі славутасцямі г. Слоніма і найстаражытным храмам абароннага тыпу ў Сынкавічах.
    падрабязней
  • Экскурсія ў Жыровічы

    30-Мая-2017
    Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by 3 чэрвеня 2017 г. запрашае ўсіх на экскурсію Слонім - Жыровічы - Сынкавічы. Экскурсія пазнаёміць Вас з галоўным духоўным цэнтрам нашай краіны - мужчынскім Свята-Успенскім манастыром у Жыровічах.
    падрабязней