Навіны : Экскурсія ў Жыровічы
Экскурсія ў Жыровічы
03-Жнiўня-2017Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае наведаць адзін з самых прыгожых гарадкоў Беларусі - Слонім. Падчас экскурсіі Вы ўбачыце архітэктурны ансамбль былога кляштара бернардзінцаў, кляштар бенедыкцінак, гарадскую ратушу XVIII ст., сінагогу і касцёл Святога апостала Андрэя - выдатны твор позняга барока ў Беларусі.
Знатакі архітэктуры па вартасці ацэняць ансамбль Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах, які спалучае ў сабе рысы барока, ракако і класіцызму. Праваслаўныя вернікі змогуць пакланіцца ўнікальнаму вобразу Божай Маці Жыровіцкай, які з'яўляецца самай маленькай цудатворнай іконай, і ўбачыць Крыж з часціцамі мошчаў святых угоднікаў Божых. Экскурсіі па манастыры праводзяць паслушнікі, якія распавядаюць пра побыт і ўклад жыцця манахаў, а таксама пра цуды, якія зыходзяць ад іконы Жыровіцкай Божай Маці.
Выдатным завяршэннем экскурсіі стане агляд Сынкавіцкай царквы Св. Міхаіла, датаванай канцом XV - пачаткам XVI стагоддзя. Існуе легенда, што Сынкавіцкую царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт у падзяку за тое, што ў мясцовых лясах ён уратаваўся ад пагоні Ягайлы.
Замовіць экскурсію Слонім - Жыровічы - Сынкавічы можна тут або на партале ekskursii.by.