Навіны: Дзень Усіх закаханых у Строчыцах

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень 4 Люты 5 Сакавiк 6 Красавiк 6 Май 5 Чэрвень 9 Ліпень 6 Жнiвень 8 Вераснь 7 Кастрычнiк 4 Лiстапад 11 Снежнь 7
Дзень Усіх закаханых у Строчыцах

Дзень Усіх закаханых у Строчыцах

01-Лютага-2019
Арыгінальны варыянт святкавання Дня Святога Валянціна прапануе Музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Для ўсіх закаханых 9 лютага праграма «Кахаем па-беларуску» здзівіць гасцей народнымі традыцыямі.

Здзівіце сваю другую палоўку да Дню Усіх Закаханых - запрасіце яе ў Музей народнай архітэктуры і побыту! Так-так, не здзіўляйцеся, менавіта ў Музей! Напярэдадні Дня Святога Валянціна гасцей музея чакае культурна-масавае мерапрыемства «Кахаем па-беларуску».
Тут 9 лютага з 13.00 да 14.00 гасцей навучаць рабіць лялькі-неразлучнікі, правядуць конкурс «Спраўная пара», пазнаёмяць з народнымі традыцыямі. Музей запрашае прыняць удзел у інтэрактыўнай праграме з конкурсамі, танцамі, беларускай народнай музыкай, гульнямі для пар.

Зрабіце падарунак сваім каханым, прыязджайце ў Строчыцы. Наведаць музей таксама можна ў рамках зборнай або індывідуальнай экскурсіі «Строчыцы - музей народнай архітэктуры і побыту». З графікам ўсіх экскурсій можна азнаёміцца ў адпаведным раздзеле інтэрнэт-партала Ekskursii.by.

Апошнія навіны Экскурсія Строчыцы

  • Свята «Масленіца - 2025» у Строчыцах

    07-Лютага-2025
    Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць вас 1 сакавіка 2025 года на яскравы і незабыўны фэст, які сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны – «Масленіцу-2025». Вас чакае насычаная праграма, якая перанясе вас у мінулае і дазволіць акунуцца ў атмасферу сапраўднай вясковай Масленіцы.
    падрабязней
  • Старажытнае славянскае свята «Хрэсьбiны» ў «Строчыцах»

    31-Ліпеня-2024
    Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.
    падрабязней
  • Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

    04-Красавiка-2024
    Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!
    падрабязней