Навіны: V фестываль гістарычнай рэканструкцыі Эпоха рыцарства ў Строчыцах
Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі:
Студзень
4
Люты
5
Сакавiк
6
Красавiк
6
Май
5
Чэрвень
9
Ліпень
6
Жнiвень
8
Вераснь
7
Кастрычнiк
4
Лiстапад
11
Снежнь
7

V фестываль гістарычнай рэканструкцыі Эпоха рыцарства ў Строчыцах
15-Мая-2019
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» супольна з Беларускім экскурсійным парталам Ekskursii.by запрашаюць Вас на V фэст гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства», які адбудзецца 1-2 чэрвеня 2019 года на тэрыторыі музея.
У праграме фэсту:
- відовішчныя спаборніцтвы закаваных у даспехі рыцараў,
- масавыя баі пешых рыцараў (бугурты),
- турнір конных рыцараў,
- турнір алебардыстаў,
- турнір сярэднявечных лучнікаў,
- рыцарскі лагер,
- кірмаш рамеснікаў,
- катанне на конях і поні,
- выступленні сярэднявечных музыкантаў,
- выступленні вулічнага тэатра,
- выступленні танцавальных калектываў.
Адчуць увесь размах фэсту і азнаёміцца з яго фрагментамі Вы зможаце паглядзеўшы новы фільм «Строчыцы - фэст «Эпоха рыцарства», Экскурсіі па Беларусі», загружаны на YouTube канале беларускага тураператара ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму».
Стаць сведкам унікальнай гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства» можа кожны! Прыходзьце! Будзе, як заўсёды, па-свойску!
Апошнія навіны Экскурсія Строчыцы
Свята «Масленіца - 2025» у Строчыцах
07-Лютага-2025Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць вас 1 сакавіка 2025 года на яскравы і незабыўны фэст, які сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны – «Масленіцу-2025». Вас чакае насычаная праграма, якая перанясе вас у мінулае і дазволіць акунуцца ў атмасферу сапраўднай вясковай Масленіцы.
Старажытнае славянскае свята «Хрэсьбiны» ў «Строчыцах»
31-Ліпеня-2024Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 3 жніўня 2024 года на славянскае свята «Хрэсьбiны». Вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу народнага свята, адкрыць для сябе новыя патаемныя вобласці традыцыйнай культуры.
Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»
04-Красавiка-2024Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!