ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : «Гуканне вясны» у Строчыцах

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
Экскурсія Строчыцы

«Гуканне вясны» у Строчыцах

22-Сакавiка-2021
Музей народнай архітэктуры і побыту Строчыцы запрашае ўсіх жадаючых 27 сакавіка 2021 года прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны». Наведвальнікаў музейнага комплексу чакае яскравая і насычаная забаўляльная праграма, якая абавязкова запомніцца надоўга.

«Гуканне вясны» - гэта старажытнае народнае свята, якое звязана з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Прыход вясны быў заўсёды доўгачаканым, а ад яе сустрэчы шмат у чым залежаў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята з вялікай радасцю і хваляваннем.

Мерапрыемства запланавана з 14.00 да 15.30. Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць:

  • пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны;
  • зрабіць сваімі рукамі птушачак (сімвал надыходу вясны);
  • паслухаць традыцыйныя вясновыя песні ад фальклорных калектываў;
  • прыняць удзел у вясновых абрадах;
  • павадзіць карагоды;
  • патанчыць беларускія танцы;
  • наведаць выставу гліняных птушачак з калекцыі музея;
  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і).

А кульмінацыяй свята стане ўрачыстае спаленне кола на плыце, пушчаным па рацэ.

Выслаць заяўку на арганізацыю экскурсіі ў Строчыцы для сваёй групы на любы дзень можна тут >>