Навіны : «Гуканне вясны» у Строчыцах
Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі:
Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
«Гуканне вясны» у Строчыцах
22-Сакавiка-2021
Музей народнай архітэктуры і побыту Строчыцы запрашае ўсіх жадаючых 27 сакавіка 2021 года прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны». Наведвальнікаў музейнага комплексу чакае яскравая і насычаная забаўляльная праграма, якая абавязкова запомніцца надоўга.
«Гуканне вясны» - гэта старажытнае народнае свята, якое звязана з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Прыход вясны быў заўсёды доўгачаканым, а ад яе сустрэчы шмат у чым залежаў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята з вялікай радасцю і хваляваннем.
Мерапрыемства запланавана з 14.00 да 15.30. Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць:
- пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны;
- зрабіць сваімі рукамі птушачак (сімвал надыходу вясны);
- паслухаць традыцыйныя вясновыя песні ад фальклорных калектываў;
- прыняць удзел у вясновых абрадах;
- павадзіць карагоды;
- патанчыць беларускія танцы;
- наведаць выставу гліняных птушачак з калекцыі музея;
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і).
А кульмінацыяй свята стане ўрачыстае спаленне кола на плыце, пушчаным па рацэ.
Выслаць заяўку на арганізацыю экскурсіі ў Строчыцы для сваёй групы на любы дзень можна тут >>