ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : VII Фестываль Афганскае неба на Лініі Сталіна

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Лінія Сталіна

VII Фестываль Афганскае неба на Лініі Сталіна

27-Ліпеня-2021

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by супольна з гісторыка-культурным комплексам «Лінія Сталіна» запрашаюць усіх ахвотнікаў на фестываль «Афганскае неба», які адбудзецца 31 ліпеня 2021 года. Гэта маштабная вайскова-гістарычная рэканструкцыя, з удзелам вайскова-гістарычных клубаў і баявой тэхнікі Афганскай вайны.

Для наведвальнікаў будзе адкрыта больш за дзясятак інтэрактыўных зон. На тэрыторыі комплексу кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, кіданні гранаты, праходжанні палосы перашкод і іншых цікавых майстар-класах.

Папярэдняя праграма мерапрыемства на 31 ліпеня:

  • 11:00 Адкрыццё экскурсійных і інтэрактыўных зон для наведвальнікаў
  • 11:30 Адкрыццё спаборніцкай пляцоўкі ГПА
  • 13:00 Паказальныя выступленні спецыялістаў-кінолагаў кіналагічнага цэнтра вайсковай часткі 2044
  • 14:00 Паказальныя выступленні парашутыстаў
  • 14:10 Дэманстрацыя прыёмаў ручнога бою Сіл Адмысловых Аперацый
  • 14:20 Рэканструкцыя бою Афганскай вайны
  • 15:00 Катанні на танку ПТ-76 ці БМП-1
  • 15:00 Катанні на шрубалёце Мі-2
  • 17:00 Завяршэнне працы інтэрактыўных зон
  • 17:10 Узнагароджанне і ўручэнне дыпломаў
  • 19:00 Завяршэнне свята

Наведанне фестывалю «Афганскае неба» можна стасаваць з экскурсіяй «Лінія Сталіна», а адправіць заяўку на яе можна ўжо цяпер.