ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Абрадавыя мерапрыемства ў Строчыцах. Студзень 2022

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Абрадавыя мерапрыемства ў Строчыцах. Студзень 2022

24-Снежня-2021

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» сумесна з Беларускім экскурсійным парталам Ekskursii.by запрашаюць Вас на абрадавыя мерапрыемства «Тры Каралі» 8 студзеня і «Шчадрэц» 15 студзеня.

Абрадавая мерапрыемства «Тры караля» – гэта рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак, пераробленая на сучасны манер з інтэрактыўнымі элементамі.

8 студзеня 2022 Вас чакае:
  • паказ традыцыйнага лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • рэканструкцыя святкавання «Тры каралі» (Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласці);
  • зімовыя забавы і гульні;
  • частаванне чаем з траў;
  • беларускія народныя танцы;
  • розныя майстар-класы.

«Шчадрэц» – вечар варажбы. Варажылі і сталыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчыны, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў наступным годзе.

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту будуць праводзіць традыцыйныя абрады. Таксама вы зможаце паваражыць, навучыцца танцаваць беларускія танцы, узяць удзел у розных майстар-класах!

15 студзеня 2022 Вас чакае:
  • паказ беларускага тэатра «Батлейка»;
  • майстар-класы;
  • рэканструкцыя абраду «Шчадраванне»;
  • беларускія традыцыйныя танцы і ігры;
  • традыцыйныя калядныя варожбы;
  • выступ фальклорнага калектыву.

Музей можна наведаць у рамках экскурсіі «Строчыцы - музей народнай архітэктуры і побыту».