Гродна адзначыць 882-годдзе

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Гродна адзначыць 882-годдзе

Гродна адзначыць 882-годдзе

Гродна , Свята горада 12 Верасня 2009

Гродна святкуе дзень горадо ў 2-ю суботу верасня. Адзін з найпрыгожых і найстаражытных гарадоў Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гродзенскай вобласці вабіць сваімі помнікамі гісторыі і архітэктуры. Сярод славутасцяў горада варта адзначыць Каложскую або Барысаглебскую царкву, якая была пабудаваная ў першай палове XII стагоддзя. У цэнтры горада ўзвышаецца каталіцкі Кафедральны (раней: Фарны) Сабор Св. Францыска Ксаверыя. Характэрна, што на асвячэнні гэтага Сабора ў 1705 г. прысутнічалі польскі кароль Аўгуст і расійскі імператар Пётр I. Акрамя таго, цікавыя іншыя храмы і кляштары горада, Стары і Новы замкі, а таксама першая аптэка на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы і шматлікія іншыя пабудовы. Сярод вядомых жыхароў горада польскі кароль Стэфан Баторый, польская пісьменніца Эліза Ажэшка, беларускі паэт Максім Багдановіч, пісьменнік Васіль Быкаў, мастак Леў Бакст і іншыя. Жыхароў горада і яго гасцей чакаюць шматлікія забаўляльныя мерапрыемствы ў паках адпачынку і на канцэртных пляцоўках горада.