- Галоўная
- →
- Навіны
VIII Парад эстрадных аркестраў ў Гродна
VIII Парад эстрадных аркестраў ў Гродна
VIII Парад эстрадных аркестраў адбудзецца ў Гродна 19-20
лістапада. На сцэне канцэртнай залы Гродзенскай абласной філармоніі будзе
гучаць эстрадная і джазавая музыка, у тым ліку і беларускіх аўтараў. У парадзе
аркестраў прымуць удзел шэсць калектываў, у тым ліку сталічных.
19 лістапада на сцэне філармоніі сваё мастацтва прадставіць гледачам
сталічны ансамбль традыцыйнага джаза "Рэнесанс", а таксама духавы аркестр
Лідскай музычнай вучэльні і аркестр Гарадзенскага музычнага каледжа.
20 лістапада выступіць з канцэртам Эстрадны аркестр Гродзенскай
філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова . У гэты жа дзень на сцэне адыграюць
эстрадны аркестр "Капрыз" Гарадзенскага дзяржуніверсітэта і вядомы джазавы
калектыў з Менска "Яблычная гарбата". Канцэрт будзе прысвечаны 110-годдзю са дня
нараджэння Дзюка Элінгтона.