ХІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
ХІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі»

ХІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі»

Гомель , Конкурс 30 Лiстапада 2009

З 30 лістапада па 5 снежня 2009 года ХІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі» адбудзецца ў горадзе Гомелі на базе Гомельскай дзіцячай музычнай школы № 1 ім.П.І.Чайкоўскага.
Конкурс праводзіцца па намінацыі «Фартэпіяна» у трох узроставых групах:

  • малодшая (8-10 гадоў уключна)
  • сярэдняя (11-13 гадоў уключна)
  • старэйшая (14-16 гадоў уключна)



Праграмныя патрабаванні конкурсу:

малодшая ўзроставая група:
  • у І туры выконваецца твор кампазітара эпохі Барока, кантыленная п'еса і віртуозны эцюд. Працягласць гучання не больш як 15 хвілін;
  • у ІІ туры выконваюцца творы рознага характару, (адзін з якіх напісаны кампазітарам з краіны ўдзельніка), працягласцю гучання не больш як 12 хвілін;
сярэдняя ўзроставая група:
  • у І туры выконваюцца тры творы: класічная санатнае алегра (Клеменці, Кулау, Гайдна, Моцарта, Бетховена), кантыленная п'еса і віртуозны эцюд;
  • у ІІ туры выконваюцца творы рознага хатактару, (адзін з якіх напісаны кампазітарам з краіны ўдзельніка), працягласцю гучання да 15 хвілін;
старэйшая ўзроставая група:
  • у І туры выконваецца твор, напісаны ў форме класічнага санатнага алегра, кантыленная п'еса і два віртуозных эцюда, працягласцю гучання не больш як 20 хвілін;
  • у ІІ туры выконваюцца творы рознага характару, (адзін з якіх напісаны кампазітарам з краіны ўдзельніка), працягласцю гучання ад 20 да 25 хвілін.