Выстава «Традыцыі і культура Японіі» ў Гомелі.

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень11Жнiвень7Вераснь6Кастрычнiк3Лiстапад3Снежнь2
Выстава «Традыцыі і культура Японіі»  ў Гомелі.

Выстава «Традыцыі і культура Японіі» ў Гомелі.

Гомель , Выстава 11 Жнiўня 2010
З 11 жніўня па 12 верасні 2010 года у Гомельскай карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі пройдзе выстава «Традыцыі і культура Японіі».

Выстава прадстаўлена пасольствам Японіі ў Беларусі і з'яўляецца сведчаннем умацавання і далейшага развіцця дружалюбных сувязяў паміж беларускім і японскім народамі. Яна дае гамяльчанам унікальную магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі і культурай Краіны ўзыходзячага сонца.

На выставе будуць прадстаўлены прадметы культуры і побыту, у прыватнасці:

  • дыярамы аб'ектаў Сусветнай спадчыны Японіі, уключаных у спіс ЮНЕСКА
  • макеты замкаў і храмаў
  • макеты для азнаямлення з японскай кухняй
  • прадметы адзення
  • наборы лялек
  • паветраныя змеі
  • японскія маскі