- Галоўная
- →
- Навіны
Фінал VIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму у Гродне
Фінал VIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму у Гродне
27-28 жніўня у Гродне пройдзе Фінал VIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму , прысвечанага захаванню расліннага і жывёльнага свету, прыроды ў цэлым. Традыцыйна фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскага экалагічнага форуму праходзяць з вялікім размахам.Мэта правядзення мерапрыемства - прыцягнуць увагу людзей да праблемы абароны навакольнага асяроддзя, убачыць, што робіцца для вырашэння экалагічных праблем.
У Гродне ў рамках форуму пройдуць прыродаахоўныя акцыі, фестывалі, канферэнцыі, конкурсы, выставы. Цэнтр горада ператворыцца ў фестывальную пляцоўку.
Адбудзецца шэсце ўдзельнікаў форуму ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе пройдзе цырымонія адкрыцця форуму. Выступяць артысты беларускай эстрады.
У горадзе будуць працаваць народныя майстры.Запланавана правядзенне міжнароднага пленэра разьбяроў па дрэве, падчас якога майстры на вачах у гасцей горада будуць ствараць скульптуры жывёл. У парку Жылібера адкрыецца выстава сабак, а ў Доме культуры тэкстыльшчыкаў сваіх любімцаў пакажуць публіцы гаспадары катоў.
.
У горадзе будуць арганізаваны спартыўныя мерапрыемствы і выступленні спартсменаў, пройдзе дыскатэка для моладзі і феерверк.
У Гродне прыедуць каля 500 прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з усіх абласцей Беларусі, а таксама прадстаўнікі раёнаў вобласці, творчыя калектывы.