- Галоўная
- →
- Навіны
Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў ”Анімаёўка”
Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў ”Анімаёўка”
З 13 па 16 верасня 2010 года ў Магілёве пройдзе ХIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2010».
У штогадовым фестывалі анімацыйных фільмаў прымуць удзел прадстаўнікі з 19 краін свету. Пяцьдзесят лепшых мультфільмаў будуць паказаны падчас фестывалю анімацыі.
Упершыню ў «Анімаёўцы» прымаюць удзел мультфільмы з Башкартастана і Італіі. Аніматары Літвы паставілі своеасаблівы рэкорд - на конкурс даслана больш за 20 работ. Мультыплікатары Грузіі пакажуць свой новы праект «Казкі народаў свету», а іх калегі з Венгрыі здзівяць глыбокай сацыяльнай сатырай. Як ніколі шмат цікавых творчых праектаў прадставіць і «Беларусьфільм».
Пераможцы па традыцыі вызначацца ў пяці намінацыях: анімацыйны фільм, эксперыментальны фільм, фільм для дзяцей, майстар, прыз глядацкіх сімпатый.
Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры, упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, упраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама.