- Галоўная
- →
- Навіны
Абрад Гуканне вясны « Чырачка »
Абрад Гуканне вясны « Чырачка »
Адзін з найцікавейшых абрадаў уключаных у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ, у якім
можна паўдзельнічаць. Называецца абрад «Чырачка» - ад назвы маленькіх рачных качачак: людзі верылі,
што яны на сваіх крылах прыносяць вясну.
Абрад уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе.
Ён праводзіцца ў аграгарадку Тонеж у апошні дзень масленічнага тыдня і з'яўляецца адметнай этнічнай рысай жыхароў Тураўшчыны.
Назва абрад атрымаў ад дробных качачак - «чырок», «чырочка» якія прыносяць вясну на сваіх крылах. Печыва ў форме гэтых птушачак ўдзельнікі абраду раздаюць сустрэчным. Усе разам ідуць на Чарнічавы горы, самае высокае месца ў ваколіцах, дзе раскладваюць вогнішча і спальваюць на ім ляльку-«зіму», клічуць песнямі-вяснянкамі вясну і «чырачку-птушачку» («чирочку-пташечку»). Там жа водзяць карагоды, частуюцца абрадавымі стравамі, пампуюцца з гары, а на самым высокім дрэве замацоўваюць упрыгожаную ялінку – сімвал вясны. Абрадавыя дзеянні праводзяць дзяўчаты з дапамогай старэйшых жанчын-гэта ў асноўным народны фальклорны калектыў «Таняжанка» і яго спадарожнік-дзіцячы ансамбл «Верас».
Месца: Гомельская вобласць, Лельчыцкі раён, аграгарадок Тонеж
Час: 26 лютага 2023 года