Свята «Гуканне вясны»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Свята «Гуканне вясны»

Свята «Гуканне вясны»

2 сакавіка 2025 народнымі гуляннямі, весялосцю і пачастункам будзе адзначацца раённае свята «Гуканне вясны» ў вёске Жытомля.

«Гуканне вясны» – свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Зваць вясну пачыналі дзяўчаты, яны спявалі песні-вяснянкі. Асаблівасцю такіх песень з'яўлялася тое, што кожны куплет заканчваўся гучным крыкам «Гу-у-у-у!». Адгэтуль і назва - «гуканне».

На пляцоўцы каля Жытомлянскага дома фальклору жыхароў і гасцей свята чакаюць: тэатралізаваны паказ, канцэрт артыстаў і калектываў аматарскай творчасці Гродзенскага раёна, а таксама вясёлыя конкурсы. Не абыдзецца на свяце, якое прадвесціць вясну, без бліноў, якімі ўдзельнікі свята змогуць пачаставацца! А завершыцца свята традыцыйна - спальваннем пудзіла зімы.

Месца: Гродзенскі раён, в. Жытомля.
Час: 2 сакавіка 2025 года.