- Галоўная
- →
- Навіны
г. Мазыр святкуе сваё 856-годдзе

г. Мазыр святкуе сваё 856-годдзе
Мазыр , Свята горада
10 Верасня 2011
10 верасеня 2011 года г. Мазыр святкуе сваё 856-годдзе.
Мазыр размешчаны ў 130 км. ад Гомеля і мае самы вялікі ў Беларусі порт на р. Прыпяць.
На думку даследчыкаў, старажытнае паселішча, ад якога бярэ пачатак горад, існавала тут ужо ў V ст. Упершыню ў пісьмовых крыніцах Мазыр згадваецца ў 1155 годзе ў сувязі з яго перадачай вялікім князем кіеўскім Юрыем Даўгарукім свайму саюзніку - чарнігаўскаму князю Святаславу Вольгавічу. У склад Вялікага княства Літоўскага горад уваходзіць у сярэдзіне XIV стагоддзя. 28 студзеня 1577 года кароль Стэфан Баторый дараваў гораду Магдэбургскае права і герб.
10 верасня мазыран чакае цікавая праграма: у 12 гадзін на плошчы Леніна адбудзецца адкрыццё свята, затым святкаванне працягнецца на Замкавай гары. У вячэрняй праграме гасцей чакае выступленне эстрадна-сімфанічнага аркестра ДУ «Гомельская абласная філармонія» і Іскуі Абалян. У парку адбудзецца народнае гулянне.