Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія Таржкі»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія Таржкі»

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія Таржкі»

Дрыбін , Фэст 4 Жнiўня 2012

4 жніўня 2012 года ў гарадскім паселку Дрыбін Магілёўскай вобласці пройдзе рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія Таржкі».

Дрыбінскі край спрадвеку славіцца шапавальскім промыслам. Цудоўныя валёнкі, шапкі-магеркі, рукавіцы, упрыгожванні - чаго толькі ні робяць майстры з Дрыбінскага раёна! Невыпадкова гэта старадаўняе майстэрства, уласная «шапавальская» мова, увайшлі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны рэспубліканскага значэння, больш за тое, яны з'яўляюцца рэальнымі кандыдатамі на ўключэнне ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Але акрамя шапавальства, на Дрыбінчшыне займаюцца і іншымі народнымі промысламі - салома-і бісерапляценнем, вышыўкай, выгатаўленнем арыгінальных страў нацыянальнай кухні.

Традыцыя праводзіць «Таржок» з'яўляецца гістарычнай. У XIX стагоддзі на Дрыбінскай зямлі ў дзень Святога Іллі праводзіліся падобныя кірмашы, знакамітыя ў акрузе і далёка за яе межамі. З усіх бакоў з'язджаліся купцы на Таржок на Дрыбінскую старонку. Сёння гэты кірмаш атрымаў як бы другое дыханне. Гаспадары падрыхтавалі для гасцей цікавую праграму. Сустракаць ўсіх гасцей Таржка гаспадары будуць на сімвалічнай «Мытні». Затым госці змогуць паглядзець на «Горад самародкаў", дзе свае вырабы прадэманструюць мясцовыя майстры. Адбудуцца таксама «Таржковыя крамніцы» - конкурс падворкаў, «Добра скеніць!» (Смачна есці!) - дэгустацыя нацыянальных страў. Гасцей фестываля чакаюць гульнёвая праграма "Дрыбінскія бусавы», экскурсія па падворках, урачыстая цырымонія адкрыцця свята пад назвай «Гасцінны Дрыбша», спецыяльная праграма для дзяцей. Арганізатары «Таржка» абяцаюць мноства прыемных сюрпрызаў і забаў.

Не абыдзецца і без дзелавых мерапрыемстваў: у рамках фестывалю будзе арганізавана «Школа сельскага бізнэсу».