Другі фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» 2012

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Другі фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» 2012

Другі фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» 2012

Петрыкаў , Фэст 24 Жнiўня 2012
24-25 жніўня 2012 года ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна адбудзецца Другі фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» .
Захаванне традыцый, жаданне далучыцца да прыгажосці песні і танца Палескага рэгіёну, спасцігнуць глыбіню народнай творчасці палешукоў сталі падставай для правядзення фестывалю этнакультурных традыцый у Петрыкаве на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» яшчэ ў 2010 годзе. З тых часоў праграма правядзення фестывалю арыентавана на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, якія з'яўляюцца здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі.
У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел выканаўцы і захавальнікі народнай культуры Беларусі, майстры і рамеснікі з Гомельскай і Брэсцкай абласцей, сотні гасцей з рэспублікі, далёкага і блізкага замежжа. Нараўне з самадзейнымі калектывамі ў фестывальных мерапрыемствах выступяць прафесійныя артысты Беларусі.
Напярэдадні асноўных мерапрыемстваў з 15 па 24 жніўня ў вёсцы Ляскавічы адбудзецца пленэр драўлянай скульптуры «Драўляны Цуд», у якім прымуць удзел майстры традыцыйнай разьбы па дрэве. Драўляныя скульптуры, вырабленыя на пленэры, будуць размешчаны каля музея прыроды.
З 21 па 25 жніўні 2012 года пройдзе этнаграфічны лагер «Летник на Петриковщине», дзе фалькларысты і этнографы падчас экспедыцыі сустрэнуцца з мясцовымі носьбітамі фальклору ў в. Галубіца, Канковічы, Мехідовічы Петрыкаўскага раёна, пазнаёмяцца з элементамі традыцыйнай рэгіянальнай культуры, правядуць майстар-класы .
У асноўныя дні фестывалю пройдуць: прэс-канферэнцыя, урачыстае адкрыццё, конкурсныя праграмы, канцэртныя выступленні артыстаў беларускай эстрады, адкрыццё музея прыроды, выставы тэматычных рэгіянальных падворкаў і нацыянальнай кухні і многае іншае.
Аматарам лоўлі рыбы будзе прадастаўлена магчымасць прадэманстраваць майстэрства і прыняць удзел у конкурсе сярод рыбаловаў; пройдуць гонкі на чаўнах, будзе арганізавана катанне на цеплаходах, маторных і вёсельных лодках, конях, запрэжаныя ў карэты. Увечары на беразе р. Прыпяць адбудзецца маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма, святочны феерверк, а для маленькіх дзяцей будзе арганізавана работа атракцыёнаў, забавы, гульні і забаўкі.