XV юбілейны Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2012»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
XV юбілейны Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2012»

XV юбілейны Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2012»

Магілеў , Фэст 10 Верасня 2012
XV юбілейны Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2012» пройдзе ў Магілёве з 10 па 15 верасня 2012 года.
«Анімаёўка» праводзіцца штогод з 1989 года з мэтай папулярызацыі лепшых твораў сусветнай і айчыннай анімацыі, падтрымкі анімацыйнага кіно, знаёмства гледачоў з мультыплікацыяй апошніх гадоў, умацавання культурных сувязяў паміж Беларуссю і краінамі - удзельніцамі фестывалю.

На штогадовым фестывалі прадстаўляюцца новыя працы рэжысёраў-мультыплікатараў, у гэтым годзе на конкурс ужо падалі заяўкі 19 краін. Сярод іх упершыню ў конкурсе прымуць удзел: Фінляндыя, Кітай, Тайвань, Іспанія, Партугалія і Швейцарыя. Усяго для прагляду было атрымана 112 фільмаў, з іх адабраны 76 стужак. У гэтым годзе арганізатары абяцаюць шмат цікавага. Магілёў наведаюць знакамітыя і пачаткоўцы мультыплікатары, якія пакажуць свае працы і раскажуць, як рабіць мульцікі.

Па традыцыі, якая склалася, у рамках фестывалю праводзіцца дзіцячы конкурс малюнкаў і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Мой любімы мультфільм», на які ўжо даслана 260 работ. Упершыню ў ім паўдзельнічаюць юныя мастакі з Казахстана. У рамках фестывалю пройдзе таксама конкурс анімацыйных фільмаў, зробленых дзіцячымі студыямі. Таксама запланаваны тэатралізаваныя паказы, творчыя сустрэчы, конкурсы і выставы, майстар-класы па стварэнні дзіцячых анімацыйных фільмаў і іншыя мерапрыемствы.

У гэтым годзе ў ліку запрошаных гасцей Народны артыст СССР Леў Дураў і заслужаная артыстка Расіі Аксана Сташенка, а таксама стваральнікі вядомага мультсерыяла «Маша і Мядзведзь» Дзяніс Червяцов і Аліна Кукушкіна.
Праграма «Анімаёўкі-2012» цяпер знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. Арганізатары абяцаюць, што праграма фестывалю будзе насычанай, разнастайнай і вельмі займальнай.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры, Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі гарвыканкам, Магілёўскае абласное вытворчае унітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат».