- Галоўная
- →
- Навіны
Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі»
Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі»
Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі» пройдзе ў Гродна 12-14 кастрычніка 2012 года у рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011-2015 гады. Форум накіраваны на падтрымку музейнай справы ў краіне, стымуляванне творчых ініцыятыў, заахвочванне музейных работнікаў, якія ўнеслі ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей, а таксама на прыцягненне ўвагі грамадскасці да шматграннай музейнай дзейнасці. У рамках форуму пройдуць прэзентацыі экспазіцый, навукова-практычныя семінары, «круглыя сталы», конкурс «Музеі Беларусі - трэцяму тысячагоддзю». Наведвальнікі форуму змогуць убачыць выставы работ мастакоў Беларусі ХІХ-першай паловы ХХ стагоддзя са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, выставы Музея гісторыі рэлігіі, Музея гісторыі пажарнай службы і Аптэкі-музея.Удзел у маштабным мерапрыемстве прыме больш за сто беларускіх музеяў, праца якіх будзе ацэнена ў наступных намінацыях:
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя на ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму. Падзяліцца вопытам і пераняць лепшае ў беларускіх калег на форум прыбудуць госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, Аўстрыі. Першы нацыянальны форум аб'яднае на адной пляцоўцы музеі з розных куткоў Беларусі, тым самым прадставіўшы унікальную магчымасць наведвальнікам форуму пазнаёміцца адначасова з шматлікімі музеямі-ўдзельнікамі.