- Галоўная
- →
- Навіны
«Цукеркавы фэст» у Івянцы
«Цукеркавы фэст» у Івянцы
22 Чэрвеня 2013 года у гарадскім пасёлку Івянец, цукеркавай сталіцы Беларусі, адбудзецца традыцыйны фестываль «Цукеркавы фэст».«Цукеркавы фэст», які праводзіца кандытарскай кампаніяй «Іўкон», дае магчымасць не толькі паласавацца прадукцыяй мясцовай кандытарскай фабрыкі «Іўкон», але і акунуцца ў атмасферу сярэднявечнага шоў з рыцарамі, іх дамамі, музыкамі і нават міфічнымі героямі - русалкамі, Жар-птушкай, Змеем і іншымі. Свята праходзіць на сядзібе графа Дарагунцэва, руіны якога надаюць мерапрыемству асаблівы настрой.
З кожным годам фэст ўзбагачаецца новымі элементамі, якія выступаюць злучным звяном паміж мінулым і сучаснасцю. На працягу ўсяго свята будзе працаваць кірмаш народных промыслаў, на якім паказваюць і перадаюць сваё майстэрства кавалі, ганчары, ткачы і шмат іншых таленавітых майстроў.
Удзел у фестывалі прымаюць шматлікія акцёры і музыканты, анімацыйны тэатр, этнакалектывы старадаўняй музыкі і студыя гістарычных бальных танцаў.
Госці салодкага фестывалю могуць выйграць у конкурсах, віктарынах і спаборніцтвах цукерачныя пачастунак, а таксама зрабіць выдатнае падарожжа ў мінулае, нацешыцца прыгодамі і зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі.
Месца правядзення: b> г.п. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.