- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскi карагод».
Фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскi карагод».
13-15 верасня у горадзе Гомель пройдзе фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскi карагод».Ужо які год у верасні Гомель становіцца сталіцай танцаў Беларусі. З 1997 года тут праводзіцца адзін з найбуйнейшых у краіне фестываляў, які збірае больш за тысячу гасцей. Традыцыйна ў рамках фестывалю праводзіцца Міжнародны турнір па спартыўных бальных танцах «Залатая рысь».
У мінулым годзе дадзенае сабыцце сабрала рэкордную колькасць гасцей і ўдзельнікаў. Галоўнай зоркай стаў нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі», які даў больш за тысячу канцэртаў у ста краінах свету.
У верасні 2013 года ў фестывалі прымуць удзел артысты і госці з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа. У іх ліку - аматарскія харэаграфічныя калектывы народна-сцэнічнага, эстраднага танца, сучаснай харэаграфіі, выканаўцы спартыўных бальных танцаў і інш.
Фестываль праводзіцца з мэтай захавання, развіцця і прапаганды харэаграфіі як аднаго з відаў мастацтва, вывучэння сучасных працэсаў у сусветнай харэаграфіі, пашырэння і ўмацавання міжнацыянальных творчых сувязей, узаемадзеяння нацыянальных культур, развіцця фестывальнага руху ў сферы харэаграфіі.
Месца правядзення: Гомельская вобласць, г. Гомель.