- Галоўная
- →
- Навіны
Экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міерскага краю»
Экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міерскага краю»
28-29 верасня 2013 года ў заказніку «Ельня» Віцебскай вобласці Міёрскага раёна пройдзе экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».Міёршчына славіцца сваімі балотамі, а галоўнае - тым, што маюць дзякуючы балотам мясцовыя жыхары. Таму месца і час правядзення фестывалю выбраны невыпадкова: менавіта ў верасні на Міёршчыне пачынаецца збор журавін. Мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі па запасах гэтых ягад. Акрамя гэтага, падчас восеньскай міграцыі на балота прылятае больш за 4000 жураўлёў, таму кожны жадаючы зможа паназіраць за зграямі гэтых цудоўных птушак і зрабіць унікальныя фотаздымкі.
У гэтым годзе гасцей фестывалю чакае канцэрт выканаўцаў Міёрскага раёна, выстава-продаж вырабаў народных промыслаў, атракцыёны, экалагічныя гульні і многае іншае. Паколькі свята прысвечана і журавінам, то вялікая разнастайнасць страў з гэтай ягады будзе прапанавана гасцям свята на дэгустацыю, гэта і пірагі з журавінамі, і журавінавы морс, свежыя ягады.
Фестываль праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да унікальнасці балота Ельня, а таксама для развіцця экатурызму ў дадзенай мясцовасці.
Месца правядзення: Віцебская вобласць, г. Міёры.