«Ганненскі кірмаш»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
«Ганненскі кірмаш»

«Ганненскі кірмаш»

Зэльва , Кірмаш 23 Жнiўня 2013
23 -24 жніўня 2013 г. у горадзе Зэльва, Гродзенскай вобласці, пройдзе чарговы «Аненскі кірмаш», або «Ганненскі кірмаш», як называлі яго ў даўніну.
Двухдзённы кірмаш стане сапраўднай падзеяй і кожны знойдзе для сябе ў гэты дзень занятак па душы. Плануецца падвядзенне вынікаў конкурсаў на лепшае ўпрыгожванне балконаў, на лепшую працу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на самае цікавае фота, на лепшы сцэнарый свята, на лепшы касцюм, на лепшы падворак сельскагаспадарчых арганізацый і прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу. У праграме таксама закрыццё пленэру разьбяроў па дрэве, «Кірмаш рамёстваў», дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць цікавыя сувеніры, дэманстрацыя вырабаў народных майстроў і майстар-класы, выстава-продаж караваяў, прэзентацыя аграсядзібаў і пляцовак прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, катанне на конных павозках.
На стадыёне «Колас» пройдуць мерапрыемствы, звязаныя з «коннымі» традыцыямі кірмашу: конкурс на лепшую конную павозку, выступ тэатра «Берсерк» (г. Мінск) (каскадзёры, рыцарскае шоу, стральба з лука, арбалета) і катанне на конях.
У парку госці свята і мясцовыя жыхары змогуць паспрабаваць свае сілы, паўдзельнічаўшы ў народных атракцыёнах «Прызавы слуп», «Пень і цвік», «Грунвальд», «Рыбалка» і інш. Увесь час кірмаш будзе суправаджаць музыка: канцэрты з удзелам калектыву «Вудвор» (Германія), «Тутэйшая шляхта» (г. Мінск), калектыву «Арт Беларусы», «Феерыя» (г. Мінск). А познім вечарам у якасці заключнага акорда запланавана вогненнае і пеніста-лазернае шоу.
Гэта гандлёва-забаўляльнае мерапрыемства сваімі каранямі сыходзіць у пачатак XVIII стагоддзя, калі ўладальнікам Зэльвы магнатам Сапегам ўдалося ў 1720 годзе атрымаць «прывілей» караля Аўгуста на правядзенне таргоў і кірмашоў.
Асноўным тэарэтычным мерапрыемствам стане навукова-практычная канферэнцыя «Аненскі кірмаш. Мінулае і будучыня».

Месца правядзення: Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, г. Зэльва