XXVII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
XXVII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

XXVII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

Полацк , Фэст 13 Сакавiка 2014

З 13 сакавіка па 2 траўня 2014 г. у Сафійскім саборы ў Полацку пройдзе XXVII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі.

Падчас фестывальных канцэртаў увазе слухачоў будуць прадстаўлены творы сусветнай класікі, а таксама сучаснай камернай і харавой музыкі. У фестывалі прымуць удзел выканаўцы з Беларусі, Расіі, Іспаніі, Польшчы, Германіі, Украіны.

Праграма фестывалю:

13 сакавіка - а 18:00 адбудзецца адкрыццё фестывалю - на сцэне канцэртнай залы Сафійскага сабора выступіць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава (мецца-сапрана) і ансамбль салістаў «Парціта» з праграмай «Музыка каралёў»: будуць выкананы творы І.С. Баха, Г.Ф. Гендэля, А. Вівальдзі, А. Марчэла.

20 сакавіка - Дзяржаўны Камерны хор Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Беларусі Наталлі Міхайлавай прадставіць праграму духоўнай і свецкай харавой музыкі. Пачатак а 18:00.

23 сакавіка - а 15:00 адбудзецца канцэрт старадаўняй музыкі «Вялікі Бах», прысвечаны дню нараджэння кампазітара. У праграме арганныя і камерныя творы І.С. Баха ў выкананні арганісткі Ксеніі Пагарэлай, салісткі Джамілі Амандурдыевай (мецца-сапрана) і камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр» пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава.

30 сакавіка - Канцэрт-рапсодыя: арганістка Ксенія Пагарэлая, камерны аркестр «Еўропа-Цэнтр» (дырыжор - Раіль Садыкаў), Узорны хор дзіцячай школы мастацтваў № 1 г. Віцебска (дырыжор - Віталь Раўза), арганіст Іаахім Айххарн (Германія) выканаюць творы Г. Фарэ, С. Франка, М. Корэта. Пачатак канцэрту ў 15:00.

3 красавіка - Вечар фартэпіяннай музыкі: Заслужаная артыстка Расіі Ніна Сярогіна і яе вучні Энрыке Лапас (Іспанія) і Валянціна Бандарэнка (Беларусь) прадставяць творы Р. Шумана, Ф. Шапэна, С. Рахманінава, А. Скрабіна, Э. Гранадаса. Пачатак праграмы а 18:00.

13 красавіка - а 15:00 адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі: выступаюць салістка Дарота Цалек (сапрана) і арганістка Марыетта Крузель-Сасноўска (Польшча). У праграме: М. Сава, П. Лукашэўскі «Luctus Mariae».

25 красавіка - Акадэмічны хор і Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Вільгельма Кайтэля выканаюць твор сучаснага нямецкага кампазітара Глорыі Бруні «Requiem a Roma» («Рэквіем ў Рыме»). Партыю сапрана выканае аўтар. Пачатак праграмы а 18:00.

2 траўня - Вечар раманса - заключны канцэрт фестывалю: Народны артыст Украіны Ігар Борка (тэнар) і Заслужаная артыстка Украіны Валерыя Балахоўская (фартэпіяна, орган) выканаюць шэдэўры сусветнай класікі і ўкраінскую музыку. Пачатак канцэрту а 18:00.

Дата: 13 сакавіка - 2 мая
Месца: канцэртная зала Сафійскага сабора, г. Полацк