- Галоўная
- →
- Навіны
Паганскае абрадавае свята «Купалле»
Паганскае абрадавае свята «Купалле»
Чэрвень калісьці называўся Червня, што ў перакладу азначала чырвоны. Гэты месяц з'яўляецца самым выдатным месяцам лета. 21 Червня прынята лічыць днём летняга сонцастаяння, бо менавіта ў гэты перыяд дзень становіцца даўжэй, а ноч - карацей. Таксама 21 Чэрвеня называюць днём сонцавароту. Паводле старажытнага славянскага календара Купалле адзначалі з 21 на 22 чэрвеня. Гэтае свята ўзносіць даніну Ярыле - ўсемагутнаму Богу Сонца.
Праграма свята:
21.00 – 22.00 – пляценне вянкоў, рамесныя майстар-класы, дэгустацыя страў старабеларускай кухні, абрад «жаніцьбы піва», калі ў агульную браціну наліваецца адначасова некалькі гатункаў піва.
22.00 – 23.00 - распальванне святых вогнішчаў на берагах вадаёмаў, спуск вянкоў па вадзе, начны «хросны ход» з харугвамі, паходнямі (ліхтарамі) і спевам адпаведных гімнаў узначальваюць вешчуны, якія нясуць на тычцы ляльку Ярылы (абрад «агністага пахавання» саламянай лялькі Ярылы), абрад ачышчэння агнём.
23.00 - 24.00 - вясёлыя хвацкія гульні і забавы, песні і карагоды, жартоўнае воінскае шоў, пошук цудадзейнай Жар-кветкі, фаер-шоў.
Месца правядзення: Кобрынскі раён, сядзіба «На Зарэчнай вуліцы».
Час правядзення: 21 чэрвеня