Выстава «Першая сусветная вайна ў гісторыі адной сям'і»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень9Жнiвень4Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Выстава «Першая сусветная вайна ў гісторыі адной сям'і»

Выстава «Першая сусветная вайна ў гісторыі адной сям'і»

Мір , Выстава 1 Кастрычнiка 2014

З 1 верасня па 1 кастрычніка ў Паўночна-ўсходняй вежы Мірскага замка будзе праходзіць выстаўка «Першая сусветная вайна ў гісторыі адной сям'і». Выстава, прысвечаная стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны, раскажа гісторыю адной сям'і, якая стала сведкай падзей 1914-1918 гг.. Браты Аляксандр і Лаўрэнцій Галабурда, прызыўнікі ў дзеючую армію ў гады вайны, сталі галоўнымі героямі мерапрыемства.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўленыя 15 паштовак ваеннага часу, адрасаваныя Аляксандру Галабурдзе і яго сястры Мелані. Дапаўняюць экспазіцыю прадметы абмундзіравання салдат расійскай і нямецкай армій. Акрамя гэтага наведвальнікі выставы змогуць убачыць копію фатаграфіі разбуранага палаца князёў Святаполк-Мірскіх і ўзоры падлогавай пліткі Харкаўскага завода Э. Бергенгейма, якая выкарыстоўвалася пры будаўніцтве сядзібнага дома ў канцы XIX - пачатку XX стст.