- Галоўная
- →
- Навіны
Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы»
Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы»
XII Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» адбудзецца ў Гомелі з 28 лістапада па 4 снежня 2014 г.. Традыцыйны фестываль прымеркаваны да 75-годдзя Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.
Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца творчае аб'яднанне тэатральных калектываў, умацаванне традыцый і пашырэнне новых тэндэнцый беларускага тэатра, знаёмства гледачоў з шэдэўрамі сусветнай і нацыянальнай мастацкай спадчыны. Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» арыентаваны на аднаўленне агульнай тэатральнай прасторы, ён спрыяе ўмацаванню і развіццю творчых сувязяў паміж тэатральнымі калектывамі блізкага і далёкага замежжа, узнікненню новых кантактаў, ўзаемаабагачэнню тэатральнага мастацтва. У праграме творчага форуму пастаноўкі розных тэатральных жанраў ад вытанчанай класікі да сучасных перфамансаў, майстар-класы вядомых тэатральных дзеячаў, традыцыйныя круглыя сталы.
Упершыню фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» адбыўся ў 1989 годзе. У цяперашні час у фестывалі прымаюць удзел як тэатры блізкага, так і далёкага замежжа. На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра гледачы ўбачаць калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана.
Месца правядзення: г. Гомель, Гомельскі абласны драматычны тэатр
Дата правядзення: 28 лістапада – 4 снежня 2014 г.