Міжнародны фестываль тэатраў-батлеек

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Міжнародны фестываль тэатраў-батлеек

Міжнародны фестываль тэатраў-батлеек

Смаргонь , Фэст 31 Сакавiка 2015

Міжнародны фестываль тэатраў-батлеек пройдзе ў адноўленай сядзібе М.К. Агінскага ў Залессе Смаргонскага раёна ў сакавіку 2015 г., у юбілейны год 250-годдзя знакамітага грамадскага і культурнага дзеяча, кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дню лялечных тэатраў, у ім прымуць удзел тэатральныя калектывы з Беларусі, Польшчы, Літвы.

Фестываль накіраваны на прыцягненне ўвагі да захавання і развіцця унікальных беларускіх традыцый батлеечных тэатраў, стварэнне ўмоў для іх дзейнасці і творчай самарэалізацыі прадстаўнікоў усіх пакаленняў.

У праграме фестывалю запланаваны майстар-класы, навучанне творчых груп-батлеечников, стварэнне новага спектакля залесскай «Батлейкі» на мясцовым матэрыяле і набыццё для яго гукавога абсталявання, дэкарацый, лялек, выраб сувенірнай прадукцыі.

У пачатку 90-х народны тэатр «Батлейка» Залескага Дома культуры пакарыў беларускіх і замежных гледачоў, выступаў у Расіі, Польшчы, Літве і Эстоніі. Сёння выступы «Батлейкі» ўключаны ў турыстычны маршрут, які праходзіць праз Залессе.

Месца правядзення: сядзіба Міхаіла Клеафаса Агінскага, Залессе, Смаргонскі раён
Дата правядзення: сакавік 2015 г.