- Галоўная
- →
- Навіны
Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон»
Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон»
З 29 па 31 мая каля сцен Сафійскага сабора г. Полацка пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон», дзе будуць рэканструяваны падзеі, звязаныя з гісторыяй Полаччыны.
У 2010 годзе свята ўвайшло ў міжнародны турыстычны праект «Бэла Дзвіна». Адным з найважнейшых мерапрыемстваў гэтага праекта і з'яўляецца фестываль у Полацку, які выклікае вялікую цікавасць рыцарскіх клубаў і турыстаў з Расіі, Літвы, Польшчы і Беларусі.
Для гасцей фестывалю будуць арганізаваны тэатральныя паказы, выступленні народных калектываў і артыстаў беларускай эстрады. У рамках свята пройдзе выстава музейных экспанатаў. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць паспрабаваць стравы беларускай кухні і набыць сувеніры.
У праграме свята сярэднявечнай культуры: турнір лучнікаў і рыцараў, фехтаванне, паядынкі на мячах, бугурты - камандныя баі апранутых у даспехі рыцараў па сярэднявечных правілах, старадаўнія гульні з гледачамі. Сваё майстэрства прадставяць рамеснікі: кавалі, ганчары, збройнікі, ткачы, ювеліры, вырабы якіх можна будзе набыць на кірмашы.
Месца: Віцебская вобл., г. Полацк, вул. Замкавая 1, Сафійскі саборЧас: з 29 па 31 мая