Вясновыя спаборніцтвы па бясснежных відах ездавога спорту на сабаках «Драйлэнд»

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Вясновыя спаборніцтвы па бясснежных відах ездавога спорту на сабаках «Драйлэнд»

Вясновыя спаборніцтвы па бясснежных відах ездавога спорту на сабаках «Драйлэнд»

2 мая ў в. Вязынка Мінскай вобласці, Маладзечанскага раёна пройдуць штогадовыя спаборніцтвы па бясснежных відах ездавога спорту на сабаках «Драйлэнд». Спаборніцтвы праводзяцца на аснове дзеючых Правілаў Міжнароднай федэрацыі ездавога спорту і праходзяць у 2 этапы: пачатак першага этапу ў 09:00, другога - у 21:00. Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна з'яўляецца грамадскае аб'яднанне «Клуб паўночных ездавых сабак».

У «Драйлэндзе» могуць удзельнічаць як уладальнікі паўночных ездавых парод (сібірскіх хаскі, Аляскінскіх маламутаў, самаедскіх сабак), так і любых іншых. Папярэдне, на спаборніцтвах будзе прысутнічаць каля паўсотні спартсменаў і столькі ж ездавых сабак з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Украіны і іншых краін.

    Удзельнікі праграмы будуць спаборнічаць па наступных дысцыплінах:

  • канікрос - сабака цягне чалавека, які бяжыць,
  • байкджорынг - сабака цягне веласіпедыста,
  • скутар - сабака цягне чалавека, які едзе.

У гэтым годзе «Драйлэнд» плануецца правесці ў фармаце начной гонкі, якая з'яўляецца не проста крокам да мнагаэтапных спаборніцтваў і надання ім статусу чэмпіянату Беларусі. Гэта зусім новыя адчуванні, павышаны драйв і адрэналін, калі навакольнае - прырода, гукі, пахі, хуткасць - успрымаецца інакш.

Месца: Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в. Вязынка
Час: 2 мая, 09.00 - 23.00