Фестываль «Гальшанскі замак-2015»

Студзень8Люты7Сакавiк11Красавiк4Май7Чэрвень13Ліпень9Жнiвень4Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
Фестываль «Гальшанскі замак-2015»

Фестываль «Гальшанскі замак-2015»

Гальшаны , Фэст 29 Жнiўня 2015

Аграгарадок Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці запрашае ўсіх жадаючых 29 жніўня на штогадовы фестываль «Гальшанскі замак», які пройдзе каля сцен замка Сапег, які з'яўляецца помнікам палацава-паркавай архітэктуры канца XVI - пачатку XVII стагоддзяў і вядомы дзякуючы шматлікім творам мастацтва, а таксама абвеяны легендамі і міфамі. Шосты фестываль збярэ аматараў аўтэнтычнай музыкі, рыцарскіх турніраў, народных рамёстваў і атмасферы сярэднявечнай культуры.

Адкрыццё фестывалю пачнецца з урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 735-годдзю заснавання Гальшанаў. Услед за гэтым адбудзецца тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю да руін замка Сапегаў. Цудоўным падарункам стане незвычайны спектакль вулічнага тэатра «Вір» па аднайменнай карціне знакамітага нідэрландскага мастака І. Босха.

    Таксама ў праграме:

  • майстар-клас па сярэднявечных і шатландскіх танцах ад танцавальнага калектыву «Soleil»;
  • музычныя фрагменты з вядомых спектакляў «Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра»;
  • рыцарскія турніры;
  • тэатралізаванае коннае шоў «Гісторыя рыцара»;
  • музычная імпрэза вядомых груп сярэднявечнай беларускай музыкі;
  • фаер-шоу;
  • майстар-класы па ганчарнай справе, кавальскім рамястве, фехтаванні.
Месца: Гродзенская вобл., Ашмянскі раён, в. Гальшаны, вул. Савецкая, дарога Трабы - Юрацішкі
Час: 29 жніўня