XXII Дзень беларускага пісьменства

Студзень8Люты7Сакавiк10Красавiк1Май3Чэрвень6Ліпень5Жнiвень2Вераснь2Кастрычнiк2Снежнь2
XXII Дзень беларускага пісьменства

XXII Дзень беларускага пісьменства

6 верасня 2015 года ў г. Шчучын Гродзенскай вобласці пройдзе XXII Дзень беларускага пісьменства. За час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда яе нацыянальных культурных традыцый.

У Дзень беларускага пісьменства на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы горада адбудуцца, акрамя ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця свята, цырымонія ўручэння «Нацыянальнай літаратурнай прэміі», выступы гасцей мерапрыемства - артыстаў беларускай эстрады і інш.

Адначасова на прылеглых вуліцах будзе разгорнуты святочны гандаль. Будуць працаваць пляцоўкі майстроў народнай творчасці, мастакоў, дзіцячыя мястэчкі, выставачныя экспазіцыі музеяў і бібліятэк. На працягу ўсяго дня будуць праходзіць прэзентацыі беларускіх выдавецтваў, выступленні творчых моладзевых калектываў вобласці і іншыя мерапрыемствы.

Месца: Гродзенская вобласць, г. Шчучын
Час: 6 верасня