ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Помнік А.Міцкевіча ў Навагрудку

Замовіць экскурсію
Тып: Помнікі Дата ўтварэння: 1992 г Статус: Міжнароднага значэння Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Навагрудак, вул. Замкавая

Адам Міцкевіч - польскі паэт, публіцыст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Польшчы. Ён з”яўляецца адным з трох найвялікшых польскіх паэтаў эпохі рамантызму разам з Юліюшам Славацкім і Зыгмунтам Красінскім. Аднак у Беларусі Адама Міцкевіча лічаць нацыянальным беларускім пісьменнікам, які ствараў свае творы на польскай мове.

Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары недалёка ад Наваградка ў сям”і збяднелага шляхціца. Нягледзячы на тое, што ў 25 гадоў ён вымушаны быў з”ехаць з Беларусі, менавіта прырода, гісторыя, фальклор Наваградчыны сфармавалі рамантычны стыль пісьменніка. Ён на працягу ўсяго свайго жыцця імкнуўся вярнуцца на радзіму, услаўляючы Беларусь у сваіх творах. Найбольш вядомыя сярод іх - паэмы «Конрад Валенрод», «Дзяды», «Пан Тадэвуш» і многія іншыя.

У Навагрудку шануюць памяць вядомага суайчынніка. У горадзе ёсць вуліца, прамысловае прадпрыемства, названыя ў гонар паэта, устаноўлены два помнікі і адкрыты Дом-музей. Аднак усё гэта з”явілася ў горадзе адносна нядаўна - у канцы XX стагоддзя. Больш за 100 гадоў спатрэбілася, каб у Наваградку быў усталяваны першы помнік А.Міцкевіча.

Першая спроба ўсталяваць мемарыял у гонар вядомага пісьменніка была ў канцы 1860. Мясцовая шляхта адправіла уладам ліст з просьбай увекавечыць памяць суайчынніка на радзіме. Аднак прашэнне так і не разгледзелі ні навагрудскія, ні мiнскія ўлады. Усе спасылаліся на непрыдатны момант для ўстаноўкі мемарыяла - у краіне быў прыняты ўказ аб адмене прыгоннага права, палітычная сітуацыя абвастралася - у шэрагу месцаў ужо ішла актыўная падрыхтоўка да ўзброенага паўстання 1863 года - ствараліся таемныя склады зброі і правіянту, у касцёлах гучалі польскія патрыятычныя песні і інш.

Пакуль прашэнне аб усталяваннi помніка пылілася на паліцах кіраўнікоў рэгіёну, высвятлілася: на месцы, дзе першапачаткова планавалася ўсталяваць мемарыял (на Замкавай гары або каля яе), мясцовы лекар вырашыў пабудаваць дом.

У 1903 годзе дзякуючы старэйшай дачкі пісьменніка ў Навагрудскім Міхайлаўскім касцёле была ўсталяваная памятная пліта з бронзавым бюстам А.Міцкевіча . Аднак у сілу канфесійных і іншых абставінаў гэта месца так і не стала агульнадаступным.

У 85-ую гадавiну смерці пісьменніка ў Наваградку зноў паспрабавалі ўсталяваць помнік. Мясцовыя ўлады дазволілі будаўніцтва і ўжо абвясцілі конкурс на лепшы праект. Аднак у 1941 годзе пачалася Вялікая Айчынная вайна, і планы па ўзвядзенні мемарыяла прыйшлося адкласці.

Толькі ў 1992 годзе каля Замчышча, у парку Навагрудка быў усталяваны помнік выдатнаму польска-беларускаму пісьменніку А.Міцкевічу.

раскрыць увесь тэкст

Фота - Помнік А.Міцкевіча ў Навагрудку

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Помнік А.Міцкевіча ў Навагрудку

Размяшчэнне на карце - Помнік А.Міцкевіча ў Навагрудку

Адрас Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Навагрудак, вул. Замкавая GPS Google: 53.600986′ N, 25.825896′ E