ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Столін

Насельніцтва: 13.3 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: 1555 Брэсцкая вобласць, Столінскі раён

Размяшчэнне - Столін

Столінскі раён размешчаны на паўночным усходзе Брэсцкай вобласці і займае плошчу ў 3,4 тыс.кв.км. Мяжуе з Пінскім і Лунінецнім раёнамі Брэсцкай вобласці, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласці, на поўдні – з Украінай.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Столін

Першае пісьмовае згадванне пра Столін датуецца 1555 годам, які і лічыцца афіцыйнай датай заснавання горада.

У 12-13 стагоддзях горад і тэрыторыя сучаснага раёна ўваходзіла ў склад Пінскага, Тураўскага і Дубравіцкага княства, якія ў сярэдзіне 14 стагоддзя ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Савецкая ўлада у раёне была ўсталявана у лістападзе 1917 года і праіснавала да лютага 1918 года. Улада змянялася некалькі разоў аж да 18 красавіка 1921 года. Па Рыжскай мірнай дамове край адышоў да палякаў. 6 снежня 1922 года створаны Столінскі павет.

У верасні 1939 года раён увайшоў у склад БССР. 8 студзеня 1954 года Столінскі раён увайшоў у склад Брэсцкай вобласці.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Столін

Турыст, які прыехаў у горад Столін, зможа спыніцца ў гасцініцы «Гарынь» і наведаць славутасці горада.

Першай справай трэба адправіцца ў Столінскі краязнаўчы музей, і, атрымаўшы агульнае ўяўленне пра горад, адправіцца на прагулку.

Падчас прагулкі Вы зможаце ўбачыць Столінскую сінагогу, якая з'яўляецца адзіным помнікам сінагагальнай архітэктуры 18 стагоддзя ў стылі позняга барока з элементамі класіцызму, што захаваўся на тэрыторыі Беларусі. Непадалёк таксама знаходзіцца помнік драўлянага дойлідства - Столінская Узнясенская царква. Завяршыць экскурсію можна ў парку Манькавічы, які з'яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Столін? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Столін

GPS Google: 51.8997001′ N, 26.8560009′ E