ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фота - Ганцэвічы

Насельніцтва: 13 тыс. чал. Статус: Сярэдні Год заснавання: 1898 Брэсцкая вобласць, Ганцевічскі раён

Размяшчэнне - Ганцэвічы

Ганцавічы - адміністрацыйны цэнтр Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Горад размешчаны на прытоку ракі Прыпяць - Цне. Ганцавічы злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Пінскам, Лунінцам і Клецкам. Адлегласць да г. Пінска складае 96 км, да г. Мінска - 190 км, да г. Брэста - 237 км, да мяжы з Украінай - 126 км.

раскрыць увесь тэкст

Гісторыя развіцця - Ганцэвічы

Датай заснавання горада лічыцца 1898 г. Узнікненне і развіццё Ганцавіч звязана з будаўніцтвам чыгункі Баранавічы-Ганцавічы-Лунінец, якая пралягла праз невялікую вёску ў 1884 годзе. З'яўленне чыгункі спрыяла развіццю мястэчка. У Ганцавічах пачали працу лесаперапрацоўчыя прадпрыемствы, выраблялася аконнае і люстраное шкло.

У лістападзе 1917 г. у Ганцавічах была ўсталяваная Савецкая ўлада, але ўжо ў 1918 г. тэрыторыя раёна была акупаваная нямецкімі войскамі. Па выніках Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. паміж РСФСР і Польшчай Ганцавічы, як частка Заходняй Беларусі, увайшлі ў склад Другой Рэчы Паспалітай, дзе знаходзіліся да 1939 г. Восенню 1939 г. Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, а 15 студзеня 1940 г. быў створаны Ганцавіцкі раён.

Вялікія страты Ганцавіцкаму краю нанесла Вялікая Айчынная вайна. Нямецкая акупацыя працягвалася доўгіх чатыры гады - з 1941 г. па 1945 г. За гэты час у раёне фашыстамі было знішчана каля 9000 чалавек. Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Ганцавічы былі вызваленыя ў ноч з 7 на 8 ліпеня 1944 г. У пасляваенны час вядзецца актыўнае будаўніцтва, аднаўляецца сельская гаспадарка і прамысловасць Ганцавіцкага раёна.

раскрыць увесь тэкст

Турыстычны патэнцыял - Ганцэвічы

Паколькі Ганцавічы даволі малады горад - ён не можа пахваліцца багатай культурнай спадчынай. Будучы ў Ганцавічах Вы можаце ўбачыць Благавешчанскі касцёл, збудаваны ў 1990 г. у неагатычным стылі, а таксама Свята-Ціханоўскую царкву - пяцікупальны цагляны храм са званіцай, збудаваны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Таксама цікавасць уяўляе раённы краязнаўчы музей экспазіцыя якога распавядае пра старажытную гісторыю краю.

Сёння Ганцавічы - гэта сучасны горад, у якім функцыянуюць розныя прадпрыемсты, адукацыйныя, спартыўныя і культурныя ўстановы такія як Гарадскі Дом Культуры і Дом рамёстваў.

раскрыць увесь тэкст
Куды пайсці ў горадзе Ганцэвічы? Усе аб рэстаранах, забаўках і іншых паслугах горада

Размяшчэнне на карце - Ганцэвічы

GPS Google: 52.7633018′ N, 26.4260005′ E