Браслаўскі музей традыцыйнай культуры
Замовіць экскурсіюБраслаўскі музей традыцыйнага мастацтва быў заснаваны ў 1991 годзе і называўся тады "Браслаўскі Дом Рамёстваў». У 1997 годзе ён быў перайменаваны ў Музей рамёстваў, а пачынаючы з 2001 года носіць назву "Музей традыцыйнай культуры". Hазмешчаны ў будынку з дэманстратыўнай плошчай залы 230 м2. Усяго ў музеі адна пастаянная экспазіцыя і дзве часовых перасоўных. Агульная колькасць экспанатаў налічвае 182 і ўсе яны складаюць асноўны фонд. Пры музеі працуе пункт продажу сувеніраў.
Навукова-даследчая праца, якая праводзіцца музеем, заснаваная на зборы і вывучэнні традыцыйных тэхналогій рамёстваў, ткацтва, пляцення з чароту, традыцыйнай кухні Браслаўшчыны, аднаўленні традыцыйнага касцюма, вывучэнні мясцовых тэхналогій валяння валёнак.
У музеі праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы, такія як: заняткі па традыцыйных рамёствах (з верасня па май), накіраваныя на засваенне тэхналогій рамёства і выкананне традыцыйных вырабаў; падчас канікул па замове праводзяцца практыкумы па традыцыйных рамёствах, якія ўключаюць у сябе выраб птушак з саломы, свістулек з гліны, ткацтва паясоў на дошчачках; майстар-клас па працы за ганчарным кругам (па замове) - тачэнне на ганчарным крузе, апрацоўка гліны, расповед пра абпал; адзін раз у год праводзіцца мерапрыемства "Ноч музеяў", якое знаёміць з музеем у вячэрні час, а таксама прадугледжаны шоу-праграмы і канцэрты; у летні час (чэрвень, ліпень, жнівень) праводзяцца кірмашы рамёстваў - культурна-масавыя мерапрыемствы з выстаўленнем вырабаў мясцовых майстроў; па замове праводзіцца мерапрыемства для моладзі «Вяселле ў млыне" - сустрэча моладзі ў традыцыйных касцюмах, аповяд пра вясельныя абрады і навучанне рамяством.
Фота - Браслаўскі музей традыцыйнай культуры
Экспазіцыі - Браслаўскі музей традыцыйнай культуры
- гісторыя рамёства пляцення на Браслаўшчыне сыравіна, прыстасаванні для пляцення, этнаграфічныя прадметы, плеценыя з розных матэрыялаў, інфармацыя аб гісторыі пляцення, фатаздымкіі майстроў і іх працы другой паловы XX ст.
- гісторыя будынка змяшчае тэкст аб гісторыі будынка (пач. XX ст.) і фатаграфіі (пач. 90-х гг. XX ст.).
- гісторыя разьбы па дрэве на Браслаўшчыне распавядаецца пра асноўныя этапы развіцця разьбы, прыстасаванні і традыцыі на Браслаўшчыне.
- гісторыя ткацтва знаёміць з асноўнымі этапамі развіцця ткацтва, прыстасаваннямі для апрацоўкі лёну і ткацтва, калекцыямі традыцыйных тканін, адзення. Таксама змяшчае фатаздымкі ткачых.
- гісторыя ганчарства аповяд аб асноўных этапах гісторыі ганчарства на Браслаўшчыне, археалагічных і этнаграфічных калекцыях посуду - спадчына Н.А. Кузьмінавай, прыстасаванні для апрацоўкі гліны і вырабу посуду.
- №1 выставы з калекцый фондаў музейнага аб'яднання (калекцыі этнаграфіі, сучаснага мастацтва, археалогіі).
- №2 групавыя і персанальныя выставы майстроў клуба "Ля возера" (калекцыі сучаснага мастацтва і фотаздымкаў).
Графік працы Браслаўскі музей традыцыйнай культуры
- Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя нядзеля, панядзелак
- Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак
- Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак