ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Браслаўскі музей традыцыйнай культуры

Замовіць экскурсію
Тып: Мастацкі Выставачныя экспазіцыі: 7 Размяшчэнне: Браслаў, Віцебская вобласць

Браслаўскі музей традыцыйнага мастацтва быў заснаваны ў 1991 годзе і называўся тады "Браслаўскі Дом Рамёстваў». У 1997 годзе ён быў перайменаваны ў Музей рамёстваў, а пачынаючы з 2001 года носіць назву "Музей традыцыйнай культуры". Hазмешчаны ў будынку з дэманстратыўнай плошчай залы 230 м2. Усяго ў музеі адна пастаянная экспазіцыя і дзве часовых перасоўных. Агульная колькасць экспанатаў налічвае 182 і ўсе яны складаюць асноўны фонд. Пры музеі працуе пункт продажу сувеніраў.

Навукова-даследчая праца, якая праводзіцца музеем, заснаваная на зборы і вывучэнні традыцыйных тэхналогій рамёстваў, ткацтва, пляцення з чароту, традыцыйнай кухні Браслаўшчыны, аднаўленні традыцыйнага касцюма, вывучэнні мясцовых тэхналогій валяння валёнак.

У музеі праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы, такія як: заняткі па традыцыйных рамёствах (з верасня па май), накіраваныя на засваенне тэхналогій рамёства і выкананне традыцыйных вырабаў; падчас канікул па замове праводзяцца практыкумы па традыцыйных рамёствах, якія ўключаюць у сябе выраб птушак з саломы, свістулек з гліны, ткацтва паясоў на дошчачках; майстар-клас па працы за ганчарным кругам (па замове) - тачэнне на ганчарным крузе, апрацоўка гліны, расповед пра абпал; адзін раз у год праводзіцца мерапрыемства "Ноч музеяў", якое знаёміць з музеем у вячэрні час, а таксама прадугледжаны шоу-праграмы і канцэрты; у летні час (чэрвень, ліпень, жнівень) праводзяцца кірмашы рамёстваў - культурна-масавыя мерапрыемствы з выстаўленнем вырабаў мясцовых майстроў; па замове праводзіцца мерапрыемства для моладзі «Вяселле ў млыне" - сустрэча моладзі ў традыцыйных касцюмах, аповяд пра вясельныя абрады і навучанне рамяством.

Фота - Браслаўскі музей традыцыйнай культуры

    Экспазіцыі - Браслаўскі музей традыцыйнай культуры

    1. гісторыя рамёства пляцення на Браслаўшчыне сыравіна, прыстасаванні для пляцення, этнаграфічныя прадметы, плеценыя з розных матэрыялаў, інфармацыя аб гісторыі пляцення, фатаздымкіі майстроў і іх працы другой паловы XX ст.
    2. гісторыя будынка змяшчае тэкст аб гісторыі будынка (пач. XX ст.) і фатаграфіі (пач. 90-х гг. XX ст.).
    3. гісторыя разьбы па дрэве на Браслаўшчыне распавядаецца пра асноўныя этапы развіцця разьбы, прыстасаванні і традыцыі на Браслаўшчыне.
    4. гісторыя ткацтва знаёміць з асноўнымі этапамі развіцця ткацтва, прыстасаваннямі для апрацоўкі лёну і ткацтва, калекцыямі традыцыйных тканін, адзення. Таксама змяшчае фатаздымкі ткачых.
    5. гісторыя ганчарства аповяд аб асноўных этапах гісторыі ганчарства на Браслаўшчыне, археалагічных і этнаграфічных калекцыях посуду - спадчына Н.А. Кузьмінавай, прыстасаванні для апрацоўкі гліны і вырабу посуду.
    6. №1 выставы з калекцый фондаў музейнага аб'яднання (калекцыі этнаграфіі, сучаснага мастацтва, археалогіі).
    7. №2 групавыя і персанальныя выставы майстроў клуба "Ля возера" (калекцыі сучаснага мастацтва і фотаздымкаў).

    Графік працы Браслаўскі музей традыцыйнай культуры

    Размяшчэнне на карце - Браслаўскі музей традыцыйнай культуры

    Адрас 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Браслаў, вул. Гагарына, 7 ”а” GPS Google: 55.642651′ N, 55.642651′ E