Музычны фэст «Mirum Music Festival»
вярнуцца да раздзелу Падзейны турызм у Беларусі





Кожны год у жніўні пад сценамі сярэднявечнага Мірскага замка, уключанага ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, праходізць атмасферны музычны фэст «Mirum Music Festival».
Унікальнасць гэтай падзеі складаецца ў тым, што «Mirum Music Festival» - першы ў Беларусі і на тэрыторыі краін СНД open-air праект, у якім акцэнт музычнага фармату ставіцца на разнастайнасць жанраў і стыляў музыкі. Сёння фестываль стаў адной з самых важных і доўгачаканых музычных падзей Беларусі. У фэсце традыцыйна прымаюць удзел лепшыя артысты Беларусі, Літвы, Расіі, Грузіі і Украіны. За многія гады правядзення фестывалю на ім выступалі такія вядомыя выканаўцы як беларускі гурт Naviband, украінскія - Onuka і The Hardkiss, Ніно Катамадзэ. «Mirum Music Festival» - гэта самы яскравы склад музыкаў, цудоўнае надвор'е, фудкорт, рознага роду забавы, кірмаш, шмат весялосці і станоўчых эмоцый.
Фестываль праходзіць пад сценамі унікальнага сярэднявечнага Мірскага замка, які ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Замак уяўляе сабой былое абарончае ўмацаванне і рэзідэнцыю вядомых у Беларусі сем'яў Іллінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў і Святаполк-Мірскіх. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе рэзідэнцыю-крэпасць, земляныя валы, маляўнічы парк у англійскім стылі, італьянскі сад, сажалку, капліцу-пахавальню роду Святаполк-Мірскіх, домік вартаўніка, а таксама прыдарожную капліцу. У замку размешчана музейная экспазіцыя прадметаў, якія некалі належалі сем'ям Радзівілаў, Святаполк-Мірскіх і г.д. Побач з мястэчкам Мір знаходзіцца горад Нясвіж - сталіца самага магутнага магнацкага роду Беларусі - Радзівілаў. Нясвіжскі палац - помнік архітэктуры XVI-XVII стст., таксама ўключаны ў Спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА. У цяперашні час у Нясвіжскім палацы размешчаны музей, які складаецца з 30 залаў, якія распавядаюць пра жыццё магнатаў Радзівілаў.
Туры на Музычны фестываль «Mirum Music Festival»
Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прапануе арганізацыю тураў на фестывалі, форумы, фэсты і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Да паслуг нашых кліентаў:
- распрацоўка індывідуальнай праграмы знаходжання ў Беларусі;
- браніраванне аўтобусных і чыгуначных білетаў, авіябілетаў;
- групавыя і індывідуальныя трансферы;
- браніраванне гасцініц, баз адпачынку;
- адпачынак у Беларусі;
- экскурсійная праграма па Беларусі, а таксама Беларусь + Прыбалтыка, Беларусь + Польшча, Беларусь + Украіна;
- культурная і забаўляльная праграма (наведванне канцэртаў, выступленняў, спаборніцтваў, спектакляў і інш.)